З 21 па 26 лістапада
2011 г. адбыліся сустрэчы экспертаў MONEYVAL з прадстаўнікамі ўладаў Ватыкана. Іх
тэмай стала пытанне прафілактыкі і барацьбы з адмываннем грошай і фінансавання тэрарызму.
Мэтай наведвання еўрапейскімі экпертамі Ватыкану сталі двухбаковыя кансультацыі, пасля
ўступлення ў сілу ў Ватыкане закона № CXXVII ад 30 снежня 2010 г., які дазволіў адаптаваць
ватыканскае заканадаўства ў галіне адмывання грошай і фінансавання тэрарызму да міжнародных
стандартаў.
Група экспертаў у галіне права, фінансаў і праваахоўнай дзейнасці
з розных краін сустрэлася з прадстаўнікамі Дзяржсакратарыяту, Губернатарата, судовых
структур, жандармерыі, прэфектуры па эканамічных пытаннях, а таксама нядаўна створанага
Аддзела фінансавай інфармацыі.
Вынікам прайшоўшых сустрэч стане канчатковы
даклад, які будзе прадстаўлены на пленарнай асамблеі MONEYVAL у сярэдзіне 2012 г.
Камітэт
экспертаў Савета Еўропы па ацэнцы мераў барацьбы з адмываннем грошай (MONEYVAL) быў
заснаваны ў 1997 г. у якасці механізму ацэнкі і ўзаемнага кантролю. Яго задача складаецца
ў забеспячэнні стварэння эфектыўных структур па барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем
тэрарызму.