2011-11-26 13:55:27

Славенія: біскупы заклікаюць да ўдзелу ў парламенцкіх выбарах


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Славеніі скіравалі спецыяльнае пасланне з нагоды парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у краіне 4 снежня 2011 г. У сваім звароце іерархі падкрэсліваюць, што гэта адзіная нагода для грамадзян непасрэдна паўплываць на будучыню краіны. “Ад апошніх выбараў сітуацыя ў Славеніі моцна пагоршылася. У краіне існуе вялікі эканамічны і маральны крызіс”, - пішуць біскупы. “Нам патрэбна дзяржава, якая заснавана на прынцыпе справядлівасці і шчырасці, якая створыць умовы ўстойлівага эканамічнага росту з новымі месцамамі працы і справядлівым размеркаваннем дабротаў”, - адзначаюць каталіцкія іерархі.

Яны звяртаюць ўвагу на тое, што Славенія павінна стаць “дэмакратычнай дзяржавай, у якой будзе паважацца жыццё і годнасць чалавека, якая будзе абараняць сям’ю, надаваць належную ўвагу адукацыі моладзі, будзе клапаціцца пра людзей, якія знаходзяцца ў патрэбе і выпрабаваннях, а таксама пра навакольнае асяроддзе”.

Біскупы заклікаюць католікаў абраць такіх дэпутатаў, якія будуць прызнаваць важнасць хрысціянскіх каштоўнасцяў у грамадстве. Яны нагадваюць словы бл. біскупа Антона Марціна Сломшэка: “Галасуйце мудра, выбірайце добра. Як вы засцелеце свой ложак, так будзеце спаць”.








All the contents on this site are copyrighted ©.