2011-11-26 13:52:40

Папа да ўдзельнікаў Канферэнцыі пастырства медыкаў: пакута мае трансцэндэнтнае вымярэнне


RealAudioMP3 26 лістапада Бэнэдыкт XVI прыняў удзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі “Пастырства медыцынскіх работнікаў і служэнне жыццю ў святле навучання бл. Яна Паўла ІІ”. “Я ўпэўнены, - сказаў Святы Айцец - што вашы разважанні ўнеслі свой уклад у паглыбленне энцыклікі “Evangelium vitae”, каштоўнай спадчыны навучання бл. Яна Паўла II. У 1985 г. ён заснаваў Папскую раду пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, каб напоўніць канкрэтным сведчаннем складаную рэчаіснасць сферы аховы здароўя”, - сказаў Бэнэдыкт XVI. Святы Айцец заклікаў прысутных аднавіць намаганні па падтрымцы фонду “Добры самаранін”, які заснаваў Ян Павел ІІ 20 гадоў таму.

Паводле Святога Айца, “падчас свайго доўгага і інтэнсіўнага пантыфікату бл. Ян Павел II заклікаў усіх да службы асобе, хворай целам і духам, што звязана з пастаянным абавязкам увагі і евангелізацыі з боку ўсёй касцёльнай супольнасці”. Бэнэдыкт XVI зацытаваў словы свайго папярэдніка: “Цярпенне належыць да трансцэндэнтнасці чалавека, бо гэта адзін з момантаў, дзякуючы якому чалавек у пэўным сэнсе можа пераўзысці самога сябе, да чаго пакліканы містычным чынам”.

Бэнэдыкт XVI заклікаў прысутных рэалізоўваць навучанне бл. Яна Паўла ІІ аб цярпенні ў сваім жыцці і прафесійнай дзейнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.