Вялікабрытанія: Касцёл можа зрабіць уклад у пераадоленне крызісу
Арцыбіскуп Вестмінстэрскі
кардынал Вінцэнт Нікалс, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Англіі і Уэльсу, на сустрэчы
“Caritas” краіны адзначыў, што “ужо адчуваюцца вынікі жорсткай эканамічнай палітыкі
ўраду, якую найбольш адчуваюць бедныя слаі грамадства, асабліва моладзь і сем’і, якія
маюць патрэбу ў падтрымцы”. Іерарх падкрэсліў, што “павышэнне ўзроўню беспрацоўя сярод
моладзі, клопаты з атрыманнем жылля і рознага роду даўгі, прыводзяць да цяжкасцяў
і праблем у шматлікіх людзей”.
Кардынал Нікалс асудзіў нераўнамернае размеркаванне
багацця ў Вялікабрытаніі, спасылаючыся на надзвычайна высокія бонусы, якімі карыстаюцца
банкіры. Іерарх адзначыў, што краіну чакаюць у бліжэйшыя месяцы і гады вельмі сур’ёзныя
выклікі. На яго думку, “важна, каб рашэнні прынятыя ў парламанце адносна будучыні
сацыяльнага забеспячэння, аховы здароўя і сістэмы крымінальнага правасуддзя грунтаваліся
на вопыце тых, хто працуе у гэтай галіне”.
“Толькі праз умацаванне адносін
паміж арганізацыямі, якія працуюць у сацыяльнай сферы і членамі парламента, якія фарміруюць
заканадаўчы адказ на выклікі грамадства, мы можам разам асягнуць лепшую будучыню”,
- падкрэсліў кардынал Вінцэнт Нікалс.