2011-11-25 11:58:21

Вялікабрытанія: англікане адмовіліся ад напісання Хартыі правоў чалавка


RealAudioMP3 Англіканская Царква ў Вялікабрытаніі адмовілася ад прапановы ўрада краіны напісаць новую Хартыю правоў чалавека ў Вялікабрытаніі. У сваім афіцыйным адказе на прапанову, прадстаўнікі супольнасці адзначаюць, што “Хартыя ў Вялікабрытаніі павінна быць згодная з Еўрапейскай канвенцыяй правоў чалавека, і, калі ўрад хоча ўнесці дадатковыя змены адносна правоў і абавязкаў грамадзян, не згодныя з тымі, што ўжо вызначаны ў Канвенцыі, яны не будуць мець юрыдычнай сілы”.

Прадстаўнікі Англіканскай Царквы падкрэсліваюць, што “калі прапанова ўрада краіны мае на мэце абмежаванне ці адмену правоў, змешчаных у Еўрапейскай Канвенцыі, гэта было б нязгодна з міжнароднымі абавязацельствамі, якія ўзяла на сябе Вялікабрытанія”. Аўтары дакумента звяртаюць ўвагу на тое, што яшчэ не ясна, якія змены хоча ўнесці ўрад краіны у Канвенцыю правоў чалавека.

Акрамя таго, у сваім дакуменце прадстаўнікі Англіканскай Царквы падкрэсліваюць, што палітычныя партыі, якія ствараюць урад краіны, маюць розныя погляды адносна правоў чалавека і ў парламенце няма дастатковай большасці, каб прыняць заканадаўчыя акты па гэтым так важным пытанні.








All the contents on this site are copyrighted ©.