2011-11-25 17:24:02

"Веру, ведаю, разумею". Плёны Святога Духа. Радасць (І)


Мы працягваем разважанні аб плёнах Святога Духа ў якіх нам дапамагаюць катэхезы падрыхтаваныя спецыяльна для нашага радыё італьянскім святаром, біблістам і вядомым катэхетам кс. Фабіо Росіні. Нагадаю, што ў Бібліі аб плёнах Святога Духа гаворыць апостал Павел у 5 раздзеле Паслання да Галатаў. Апостал кажа, што плёнамі Духа з’яўляюцца любоў, радасць, супакой, доўгацярплівасць, добразычлівасць, дабрыня, вернасць, лагоднасць і стрыманасць. Мы пачалі нашы разважанні з самага апошняга плёна Святога Духа – стрыманасці, і паступова падыходзім да самага грунтоўнага і глыбокага плёна – любові.

Сёння мы паразмаўляем аб перадапошнім у нашым спісе плёне Святога Духа – радасці. Ітак. Адразу узнікае пытанне – радасць – гэта плён Святога Духа ці гэта выпадковы эмацыянальны стан выкліканы канкрэтнай сітуацыяй. Мы часта думаем, што радасць гэта эмацыянальны стан шчасця, які ўзнікае незалежна ад нашай волі ў сітуацыі з якой сустракаемся. Кс. Фабіо адзначые, што хрысціянская радасць з’яўляецца плёнам, вынікам паводзін чалавека. Радасць гэта рэальнасць, якая нараджаецца ў выніку дзейнасці пэўнага працэса. Яна з’яўляецца эмацыянальным і унутраным станам, толькі ў пэўным сэнсе. Важна тое, што яна нараджаецца толькі ў выніку прахаджэння пэўнага шляха.

Для нас важна адыйсці ад разумення радасці як рэчы спантаннай. Радасць – не здараецца, мы не зможам яе знайсці выпадкова. Яна нараджаецца як апошняя кропка працэса ўнутранай педагогікі, які можа быць нават вельмі кароткім, але які уключае у сябе канкрэтныя крокі.

Давайце спытаем саміх сябе – ці сапраўды нас цікавіць радасць? Ці сапраўды мы хацелі б яе перажыць?

Ці хацеў бы я перажыць радасць?

На першы погляд можа падавацца, што гэта пытанне недарэчнае – канешне мы ўсе зацікаўлены ў радасці! Але вопыт паказвае як раз наадварот. Хоць многія і кажуць, што хочуць пачуваць сябе заўсёды добра, але на самой справе людзям больш падабаецца пачуваць сябе кепска, і жаданне сапраўднай радасці, як раз амаль абсалютна адсутнічае ў сэрцы сучаснага чалавека. Нашмат больш запатрабаваны сёння смутак. Смутак, нашмат больш прывабны, гэта пачуццё якое вельмі лёгка ахоплівае вялікую колькасць людзей. Смутак, гэта кавалачак інфантыльнасці, які прысутнічае ў сэрцы кожнага чалавека. Роля ахвяры, вельмі цікавая, прывабная, якая многім падабаецца. Разважаць над сваімі траўмамі, над тым, што было негатыўнага ў мінулым. Смутак, многім уяўляецца такім цёплым, прывабным месцам у якім можна схавацца ад іншых. Схавацца ва ўласным самасуцяшэнні. Бачыць зло якое робяць іншыя, напаўняць сябе восеньскім настроем. Заўсёды казаць: усё кепска... усё ідзе не так як трэба... як мне кепска... Сапраўды, смутак з’яўляецца вельмі цікавым. Калі мы пойдзем у вязніцу, то ўбачым вялікую колькасць ахвяр, а не злачынцаў. Яны заўсёды маюць нейкую смутную гісторыю і з задавальненнем яе раскажуць. Смутак мае ў сабе, смак адчування сябе ў цэнтры нападу знешніх сіл.

Гэта задавальненне інфантыльнае. Сёння яно узводзіцца ў культ. Я думаю, спецыялісты ў камерцыі аб гэтым ведаюць, бо існуе цэлая індустрыя суцяшэння. Чалавек, калі яму смутна канешне пойдзе сабе набываць нейкія рэчы. Таксама і журналісты таксама ведаюць аб тым, што чым больш смутныя навіны, тым будзе больш чытачоў. Гэта так цудоўна, вылаўліваць, паляваць на кепскія, смутныя навіны, а потым усё грамадства іх смакуе.

Радасць не цікавіць многіх. Яна не з’яўляецца такой прывабнай. Смутная гісторыя, выклікае ў людзей жаданне параўнання са сваімі ўласнымі траўмамі. Добрая гісторыя ці навіна, яна нашмат больш занудная. Калі мы пакажам ў навінах гісторыю аб святым, які чыніў добрыя справы, не расказваючы аб яго пакутах, яна нікога не зацікавіць. Але калі мы пакажам гісторыю, поўную цяжкасцяў, пакут, крыві, яна прыцягне да сябе нашмат больш гледачоў. Бо мы заўсёды шукаем кагосці параненага. Ітак. Калі нас па-сапраўднаму цікавіць радасць, мы павінны перастаць шукаць гэтага параненага, але наадварот пачаць шукаць прастату, прыгажосць, і пакінуць стан самасуцяшэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.