2011-11-25 17:24:12

"Веру, ведаю, разумею". Плёны Святога Духа. Любоў (І)


Мы працягваем цыкл разважанняў аб плёнах Святога Духа у якіх нам дапамагаюць катэхезы падрыхтаваныя спецыяльна для нашага радыё італьянскім святаром, біблістам і вядомым катэхетам кс. Фабіо Росіні. У нашай сённяшняй праграме мы парахважаем аб апошнім, самым галоўным і грунтоўным плёне Святога Духа, аб якім кажа апостал Павел у сваім Пасланні да Галатаў, а менавіта аб любові. Нагадаю, што ў мінулых праграмах мы размаўлялі аб такіх плёнах як стрыманасць, лагоднасць, вернасць, дабрыня, добразычлівасць, цярплівасць, супакой, радасць і нарэшце мы падыйшлі да самага вялікага плёну – любові.

Ітак. Зразумела, што гаварыць аб тым, што такое любоў вельмі складана, і канешне, немагчыма, за некалькі хвілін акрэсліць усё, што ўяўляе сабой гэтае паняцце, а таксама, што гэта паняцце азначае канкрэтна ў Пасланні да Галатаў. Цяжкасць заключаецца яшчэ ў тым, што любоў з’яўляецца састаўной і неабходнай часткай для ўсіх тых рэчаў, аб якіх мы казалі ўжо да сённяшняга дня. Аднак паспрабуем увайсці ў глыбіню праблемы і акрэсліць – што такое любоў?

Сёння мы жывем у такі час у якім людзі вельмі проста маніпуліруюць рознымі паняццямі. У нашай культуры дамінуе наміналізм – гэта значыць неабходнасць акрэсліваць кожнае паняцце сваім імем. У такім кантэксце слова любоў стала, такім паняццем значэнне якому кожны дае згодна з уласным жаданнем і разуменнем. Існуе вялікі рэлятывізм у адносінах да любові.

Наша разважаннем мы пачнем з таго, што перш за ўсё адкінем усе фальшывыя трактоўкі гэтага паняцця - так мы зможам убачыць, што ў сябе ўключае тэрмін любоў і што пад ім разумеў св. Павел у І стагодзі хрысціянства.

Прабачце, але давайце, на пачатку звернемся да гісторыі. Зараз мы жывем у такім часе у якім на дамінуючую антарпалогію і разуменне чалавечай асобы, вельмі паўплывалі апошнія два стагодзі. Вельмі важна памятаць аб тым, што як мы бачым чалавека, так мы бачым і любоў. Праз дамінуючую культуры сфарміраваліся розныя прадрассудкі уласцівыя агульнаму мысленню нашай эпохі.

Гэтыя два фундаментальныя прадрассудкі, можна напачатку акрэсліць, а затым мы паразмаўляем аб іх падрабязней. Ітак. Першае, што мы павінны ўсвядоміць, гэта тое, што любоў гэта не пачуцце. Другі – любоў гэта не акт волі. Цяпер паспрабуем разабрацца.

Пачнем з другога сцвярджэння. Мы зараз жывем у час, які з’яўляецца плёнам эпохі рацыяналізма, эпохі эйфарыі і шчасця якая была выклікана тым, што чалавек сам па сабе стаіць у цэнтры свету і ў цэнтры уласнай увагі. Наш час гэта вынік эпохі узвышэння і праслаўлення чалавечага розума, пакланення чалавечаму інтэлекту. Мы упэўнены, што ўсё, што мы робім павінна быць натхнёным інтэлектам і розумам, жаданнем разумець і кіраваць рэальнасцю. Таму сёння, для многіх любоў стала таксама такім актам волі.

Праблема абцяжарваецца тым, што такое мысленне ўвайшло ў хрысціянскі асяродак. Многія хрысціяне разумеюць пад такім валявым актам менавіта хрысціянскую любоў. Нібыта любоў – гэта заданне, намаганне, цвёрдае рашэнне. Хтосці пачынае спрабаваць любіць, з упэўненасцю прыйсці да нейкага задавальняючага выніка.

У пэўным сэнсе, сапраўды, такое разуменне любові ўласціва хрысціянству. Бо ў хрысціянстве відавочна важнасць сілы волі. Але увага – гэта толькі маленькая частка любові. Канешне любоў павінна быць актам разумным і валявым, але толькі часткова – для любові толькі волі не дастаткова.

Другім прадрассудкам з’яўляецца бачанне любові як пачуцця. Гучыць канешне дзіўна ў кантэксце нашай культуры, у якой праслаўляецца розум, прагматызм і рашучасць. Але ў той жа час наша культура характарызуецца спантаннасцю і лёгкасцю. Сёння у кожнага чалавека абавязкова існуе жаданне адчуваць нешта – калі пачуцце не спантаннае, калі яно не звальваецца раптоўна на мяне – гэта не любоў, лічаць многія. Калі не адчуваю – то гэта не любоў. Гэты прадрассудак, яшчэ горшы за той, аб якім мы ўжо размаўлялі.

Як неправільна думаць, што любоў гэта толькі акт волі, таксама памылкова думаць, што любоў – гэта толькі спантаннае пачуцце. Любоў гэта перш за ўсё адносіны. Калі для мяне любоў – гэта толькі тое, што я адчуваю, я ніколі не выйду за свае ўласныя рамкі. Іншы для мяне будзе заставацца небачным і ніколі не стане мэтай маіх дзеянняў.

Калі любоў уключае ў сябе пачуцці – гэта здаровы і добры знак – так і павінна быць. Але калі любоў засяроджваецца на пачуццях – тады узнікае праблема, бо не іншы становіцца мэтай, але я сам.

Давайце зробім такі банальны прыклад: калі маці ці бацька маюць дзіця якое не спіць ужо пятую ноч, плача і дае адпачыць толькі тры-чатыры гадзіны. Праз некалькі дзён бацькі аж паміраюць ад стомленнасці і здаецца, што ужо больш не вытрываюць. На шостую ноч, калі гэта дзіця пачынае плакаць і неабходна устаць і ісці, каб суцешаць яго – ці будуць яны адчуваць прыемнае пачуццё? Ці будзе ў іх вялікае жаданне? Ніякіх жаданняў і ніякіх прыемных пачуццяў – толькі стомленнасць. Але тым не менш – бацькі ўстануць і пайдуць, каб суцешыць дзіця. І тут узнікае пытанне – гэта любоў ці не любоў? Канешне любоў. Любоў, якая грунтуецца на дзеях не для мяне – але для іншага. У першую чаргу бачна дабро бліжняга – а потым прыйдуць і пачуцці і радасць. Вельмі часта, у такіх сапраўдных актах любові, радасць прыходзіць пазней.

Праўда тут можа ўзнікнуць небяспека, пошуку задавальнне ад учынкаў. У такіх актах яно не павінна быць у цэнтры, бо гэта вельмі небяспечна.

Ітак. Любоў гэта не толькі пачуцце. Любоў гэта не толькі акт волі. Але ў сваёй аснове любоў гэта акт, які ўключае ў сябе пачуцці, волю, памяць, інтэлект, цярплівасць, радасць, вернасць, стрыманасць – усё тое, аб чым мы размаўлялі ў мінулых праграмах.

Паважаныя радыёслухачы, у нашай праграме праз тыдзень мы паразважаем над тымі паняццямі, якімі любоў нам акрэсліваецца ў Новым Запавеце. Я развітваюся з вамі да наступнай серады.








All the contents on this site are copyrighted ©.