2011-11-25 17:14:03

"Веру, ведаю, разумею". Плёны Святога Духа. Добразычлівасць


Паважаныя радыёслухачы, мы пачынаем нашу чарговую сустрэчу прысвечаную разважанням над плёнамі Святога Духа ў якіх нам дапамагаюць катэхезы падрыхтаваныя для нашага радыё італьянскім святаром, біблістам і вядомым катэхетам кс. Фабіо Росіні. Нагадаю, што тэмай нашых праграм з’яўляюцца плёны Святога Духа аб якіх апостал Павел кажа нам са старонак Паслання да Галатаў. У мінулых праграмах мы пазнаёміліся з сустнасцю такіх плёнаў як валоданне сабой, лагоднасць, вернасць і дабрыня. Сёння мы паразмаўляем аб добразычлівасці.

Думаю варта яшчэ раз прыгадаць, што мы размаўляем не аб чалавечых якасцях, якія могуць прысутнічаць у адным чалавеку і адсутнічаць у іншым, але менавіта аб выніках дзейнасці Святога Духа ў нас. Гаворка ідзе аб плёнах даступных кожнаму чалавеку, які дазволіць Святому Духу весці сябе.

У праграме на мінулым тыдні мы паразмаўлялі аб плёне Святога Духа дабрыні, а сёння гаворка пойдзе аб добразычлівасці. Варта яшчэ раз падкрэсліць, тое, што абодва гэтыя словы не маюць нічога супольнага з такой моднай сёння мадэллю паводзінаў, аб якой мы таксама ўжо размаўлялі, якая грунтуецца на жаданні дабра самому сабе. Такая несапраўдная дабрыня, характарызуецца імкненнем выглядаць лепш у вачах іншых, больш паспяховым і спакойным.

Ітак. Дабрыня і добразычлівасць. На першы погляд можа падавацца, што паміж гэтымі словамі няма амаль ніякай розніцы. Але каб убачыць яе, неабходна звярнуць увагу на тое, што у грэцкай мове словы дабрыня і добразычлівасць маюць зусім розныя карані і розныя значэнні. Слова “дабрыня” азначае “прыгажосць”, а слова “добразычлівасць”, якое гучыць як “крыстоціс” – “карыснасць”, “дабро для чагосці”, “эфектыўнасць”. Добразычлівасць гэта інтуіцыя карыснасці, эфектыўнасці ўчынкаў. Добразычлівы чалавек, гэта той, хто спантанна здольны ўбачыць добрую мэту, да якой неабходна ісці і ведае як гэта зрабіць. Гэта чалавек, які мае упэўненасць у эфектыўнасці і прыгажосці сваіх учынкаў.

Можна сказаць, што калі мы размаўляем аб добразычлівасць, мы маем на увазе такую здольнасць адносіцца да людзей, якая заключаецца ў бачанні пазітыўных аспектаў любой сітуацыі. Гэта можа быць здольнасць бачыць у любой сітуацыі магчымасць для росту, развіцця, пазітыўнай эвалюцыі рэчаў. Кс. Фабіо называе добразычлівасць – “пасхальным разуменнем жыцця”, г.зн., нават перад абліччам негатыўных здарэнняў, разумець, што канец будзе добрым.

Можна прывесці такі банальны прыклад: я збіраюся адпачыць за горадам але раптам здараецца нешта, што раптоўна перашкаджае мне гэта зрабіць – напрыклад пачынаецца моцны дождж ці на палове шляху зламалася машына. Ітак, я аказаўся перад абліччам рэальнасці з якой нічога нельга зрабіць і якая сапсавала мае планы. Натуральна, што я станаўлюся сумным, пачынаю наракаць, злуюся і г.д. Добразычлівасць, у такім выпадку, праяўляецца ў тым, калі я пачынаю пытацца самога сабе – а можа так лепш? А можа за гэтым хаваецца дзейнасць Бога? Можа я не так як трэба арганізаваў свой адпачынак? Ітак, добразычлівасць – гэта адкрытасць на пазітыўнасць.

Аднак трэба быць уважлівым і не блытаць добразычлівасць з аптымізмам, з характарам чалавека ці яго стылем жыцця. Калі, гаворка ідзе аб плёне Святога Духа, мы павінны перажыць момант Яго дзейнасці ў нас. Калі нешта негатыўнае здараецца ў нашым жыцці, Святы Дух кладзе нам у сэрца зерне сумневу: павінна быць нешта іншае, каб мой выходны дзень прайшоў лепш. Магчыма, у такой сітуацыі мяне чакае нейкі сюрпрыз? Магчыма здарыцца нешта, што прывядзе мяне да такой радасці, якой я і не чакаў? Добразычлівасць – гэта свядомасць, таго, што ёсць нейкае дабро, якое павінна здарыцца.








All the contents on this site are copyrighted ©.