2011-11-25 13:11:04

Біскупы Азіі даведаліся аб Твітэр і Фэйсбук


RealAudioMP3 Больш за 30 біскупаў, святароў, законнікаў і свецкіх з 10 азіяцкіх краін, якія адказваюць у епіскапатах за сацыяльную камунікацыю, прайшлі з 14 па 19 лістапада ў Хуальен на Тайвані курс карыстання новымі інтэрнет-тэхналогіямі. Фэйсбук і Твітэр, а таксама іншыя грамадскія сэрвісы, граюць важную ролю у святарскім служэнні. Гэта падцвердзіў падчас сустрэчы а. Куйёс, Місіянер Святога Сэрца, спецыяліст Фонда камунікацый для Азіі. На яго думку сацыяльныя сеткі не павінны быць выключаны з намаганняў па новай евангелізацыі.

Удзельнікі курсу пазнаёміліся з сістэмай візуальнага апавядання, спосабу перадачы біблійнага паслання мовай сучасных лічбавых тэхналогій. Заняткі канцэнтраваліся на тэме інтэрактыўнага ўзаемадзеяння і сувязі з так званымі “грамадзянамі лічбавай прасторы”, выкарыстоўваючы бясплатнае праграмнае забеспячэнне. Гаворка ішла таксама аб навязанні шчыльнага кантакту з прадстаўнікамі “анлайн культуры”.

“Пераўзыходзячы межы іерархій і структур, незалежна ад расы, культуры і геаграфіі, усе мы можам быць сябрамі ў сацыяльных сетках”, - сказаў а. Куйёс. На думку Місіянера Святога Сэрца, Касцёл павінен прыкласці моцныя намаганні ў справе евангелізацыі праз сацыяльныя сеткі і адкрыцца на супрацоўніцтва з партнёрамі, якія карыстаюцца рознымі формамі анлайн-прысутнасці і дзейнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.