Мексіка: біскупы заклікаюць актыўна змагацца з карупцыяй
Біскупы і святары
архідыяцэзіі Мехіка заклікаюць усіх грамадзян Мексікі з адказнасцю аднесціся да выбараў,
якія пройдзуць у краіне ў 2012 г. і выкрываць кожны выпадак карупцыі. Інфармацыйнае
агенцтва “Fides”, адзначае, што мексіканскія каталіцкія дзеячы звяртаюць увагу на
тое, што прэзідэнцкія выбары ў Мексіцы з’яўляюцца добрай нагодай для глыбокага разважання
над тым, як рэальна палепшыць працу ўсіх дзяржаўных структур. У прыватнасці, біскупы
звяртаюць увагу на працу Федэральнага выбарчага інстытута, які быў заснаваны як адна
з галоўных устаноў для спрыяння развіццю дэмакратыі, а пераўтварыўся ў “вялікі бюракратычны
апарат падкантрольны палітычным партыям, які ўсё больш аддаляецца ад інтарэсаў грамадзян”.
“Падобныя ўстановы, вельмі шмат каштуюць краіне”, - адзначаюць іерархі.
Перад
абліччам гэтай рэальнасці, біскупы задаюцца пытанем аб карыснаці і эфектыўнасці працы
падобных інстытутаў і заклікаюць урад і грамадзян задумацца аб неаходнасці барацьбы
з карупцыяй.