2011-11-24 15:29:07

Ватыкан: пасяджэнне Камісіі па праваслаўна-каталіцкаму тэалагічнаму дыялогу


RealAudioMP3 З 22 лістапада ў Ватыкане праходзіць праца Каардынацыйнага Камітэта змешанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнымі Царквамі. Удзельнікі форума скіравалі віншаванне з 65-годдзем Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, якое было падпісана кардыналам Куртам Кохам, старшынём Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і Мітрапалітам Пергамскім Іаанам, прадстаўніком Канстантынопальскага Патрыярхата.

Прадстаўнік Рускай Праваслаўнай Царквы Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата, адзначыў, што важным і патрабуючым абмеркавання для праваслаўна-каталіцкага дыялога застаецца пытанне уніі і прымат біскупа Рыма.









All the contents on this site are copyrighted ©.