2011-11-23 13:13:55

Украіна: “догналаўцы” не маюць нічога агульнага з Касцёлам


RealAudioMP3 Канферэнцыя Біскупаў Украіны і Сінод Біскупаў Грэка-каталіцкай Царквы Украіны выступілі з заявай, у якой падкрэсліваюць, што арганізацыя пад назвай “група Догнала” – у якую ўваходзяць былыя святары на чале з Антанінам Догналам і іх прыхільнікі, не мае нічога агульнага з Касцёлам на Украіне. “Дагналаўцы або групоўка подгорэцкіх псеўдаманахаў былі ўжо пакараныя адлучэннем ад Царквы за значныя касцёльныя злачынствы,” - паведамляе інфармацыйнае агенцтва “

Кіраўнікі Касцёла на Украіне заклікаюць вернікаў быць асцярожнымі ў стаўленні да дзейнасці гэтай групы і папярэджваюць улады Украіны, што гэта групоўка, вядомая сваім рэлігійным экстрэмізмам, правакуе міжканфесійныя сутычкі і адкрытыя канфлікты.

Як лічыць кс. Арэст Дзмітро Вільчынскі, які шмат гадоў вывучае дзейнасць “групы Догнала”, гэта група працягвае і зараз, пасля адлучэння яе кіраўнікоў ад Царквы, прадстаўляцца прамымі паслядоўнікамі Грэка-каталіцкай Царквы на Украіне і падкрэсліваць сваю аўтэнтычную хрысціянскую тоеснасць. Яны прадстаўляюць сябе як апошніх барацьбітаў за сапраўднае еўрапейскае і нават сусветнае хрысціянства. “Маніпулюючы фактамі, - адзначае кс. Вільчынскі, -“дагналаўцы” даюць сваім паслядоўнікам адчуванне выбранасці, фальшывай элітарнасці, даючы ім магчымасць самарэалізоўвацца праз розныя тыпы дзейнасці”.

Як гаворыцца ў дакуменце рыма-каталіцкіх і грэка-каталіцкіх іерархаў Украіны, “дзейнасць “дагналаўцаў” – гэта вынік шматлікіх хваляванняў і падзелаў ва ўсім украінскім грамадстве”. Яны просяць, каб на прававым узроўні быў пакладзены канец нелегальнай дзейнасці гэтай секты, у многім падобнай да таталітарных.








All the contents on this site are copyrighted ©.