2011-11-23 16:03:47

Уганда: біскупы падтрымліваюць народны пратэст


RealAudioMP3 У сувязі з сацыяльным напружаннем ва Угандзе біскупская канферэнцыя краіны пасля сваёй пленарнай асамблеі скіравала зварот з заклікам тэрміновага стварэння клімату згоды ў грамадстве.

Апошнія тыдні ў гэтай афрыканскай краіне з насельніцтвам ў 33,5 млн. чалавек характэрызуюцца выступленнямі розных груп супраць падаражання жыцця і абмежавання свабоды. Біскупы крытыкуюць урад за абмежаванне маніфестацый, на парадак дня пастаўлена прыняцце больш жорсткіх законаў адносна свабоды слова і сходаў, а таксама пашырэнне паўнамоцваў сілавых структур. Біскупы выказваюць пратэст супраць прапановы прэзідэнта краіны Йовэры Мусэвэні павысіць суму залогаў для тых, хто патрапіў пад следства, нагадваючы, што свабода залога – гэта адно з “фундаментальных правоў чалавека.”

Мясцовая газета “The New Vision”, публікуючы заяву, падкрэслівае, што біскупы гавораць аб доўгім папярэднім затрыманні людзей без прад’яўлення абвінавачвання. Іерархі пішуць таксама пра карупцыю, якая ахапіла шматлікія сферы жыцця краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.