2011-11-23 14:24:33

Бэнэдыкт XVI: Касцёл спадзяецца на Афрыку


RealAudioMP3 Падчас сённяшняй агульнай аўдыенцыі, якая прайшла ў Залі Паўла VI у Ватыкане, Святы Айцец падзяліўся з сабранымі вернікамі сваімі ўражаннямі ад Апостальскага візіта ў Бенін. У сваёй прамове Папа выказаў упэўненасць, што гэта падарожжа паспрыяе евангелізацыі ўсяго афрыканскага кантынента.

Пантыфік нагадаў, што падчас візіту ў Бенін, які прайшоў 18-20 лістапада, ён падпісаў і перадаў афрыканскім каталіцкім іерархам Апостальскую адгартацыю “Africae munus”, у якой “пасля разважанняў над працамі ІІ Спецыяльнага Сінода Біскупаў Афрыкі, даў некаторыя парады адносна душпастырскай дзейнасці” на Чорным Кантыненце. Святы Айцец расказаў, што яго асаблівым жаданнем была малітва каля магілы “вялікага сына Беніна і Афрыкі” кардынала Бернардына Ганцін. “Памяць аб ім, жывая як ніколі на яго Айчыне, дзе яго лічаць айцом народа і ўсяго кантынента”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што Касцёл у Афрыцы па прыкладзе Марыі прыняў Добрую Навіну Евангелля і паспрыяў навяртанню да веры многіх народаў.

“Сёння ў Афрыцы хрысціянскія супольнасці, пакліканы да аднаўлення ў веры, каб няспынна служыць паяднанню, справялівасці і міру. Яны пакліканы да глыбокага ўнутранага паяднання, каб стаць радаснымі прыладамі Божай міласэрнасці, кожная з якіх прыносіць уласнае духоўнае і матэрыяльнае багацце ў супольную справу”.

Папа адзначыў, што дух прымірэння, неабходны таксама ў свецкай сферы і патрабуе адкрытасці на надзею, якая павінна натхняць сацыяльна-палітычнае і эканамічнае жыццё кантынента. Святы Айцец сказаў, што надзея павінна натхняць шлях Афрыканскіх краін да вельмі жаданай свабоды і справядлівасці. Святы Айцец падкрэсліваў неабходнасць будавання грамадства, у якім адносіны паміж рознымі народамі і рэлігіямі будуць характарызавацца дыялогам і гармоніяй. Ён заклікаў усіх быць сеяцелямі надзеі ў кожнай рэальнасці і кожным асяродку.

“Хрысціяне самі па сабе, людзі надзеі, якія не могуць не цікавіцца сваімі братамі і сёстрамі: я нагадваў аб гэтай праўдзе перад вялікай колькасцю людзей, якія сабраліся на нядзельнай св. Імшы на “Стадыёне сяброўства” у Катану. Гэта літургія была незвычайным момантам малітвы і святкавання, у якім прынялі ўдзел шматлікія вернікі з Беніна і іншых афрыканскіх краін, ад старых да самых маладых: гэта цудоўнае сведчанне таго, як вера можа аб’ядноўваць пакаленні і вучыць адказваць на выклікі кожнага узросту”.

Пантыфік адзначыў, што падчас св. Імшы ў Катану, ён звярнуўся да вернікаў з заклікам быць нястомнымі будаўнікамі адзінства, міру і салідарнасці, для таго, каб супрацоўнічаць з Богам у справе збаўлення чалавецтва.

Акарамя таго, Пантыфік падкрэсліў, што радасць і апостальскі запал святароў, законнікаў, законніц і свецкіх вернікаў, з якімі ён сустрэўся ў Катану з’яўляецца знакам моцнай упэўненасці ў будучыні Касцёла ў Беніне. Бэнэдыкт XVI адзначыў, што звяртаючыся да бенінскіх біскупаў ён заклікаў іх ажыцяўляць пастырскія інінцыятывы, каб падтрыліваць ў сем’ях, парафіях, супольнасцях і касцёльных рухах пастаяннае адкрыццё Святога Пісання, як крыніцы духоўнага аднаўлення і магчымасці паглыблення веры.

“У Афрыцы я ўбачыў свежасць слова “так”, сказанага жыццю, свежасць рэлігійнага сэнсу і надзеі, успрыняцце рэальнасці ў яе поўным адзінстве з Богам, а не абмежаванай пазітывізмам, які ў канцы канцоў пазбаўляе надзеі. Усё гэта кажа аб тым, што на кантыненце існуюць жыццёвыя рэзервы і адкрытасць на будучыню, на якую не можам не спадзявацца, і на якую не можа не спадзявацца Касцёл”.

Пантыфік адзначыў, што яго падарожжа ў Бенін стала вялікім заклікам да Афрыкі скіраваць усе свае сілы на тое, каб абвяшчаць Евангелле тым, хто яго не ведае. “Гаворка ідзе аб абноўленай евангелізацыйнай дзейнасці, да якой пакліканы кожны ахрышчаны, спрыяючы прымірэнню, справядлівасці і міру”, - сказаў Папа.

Пасля катэхезы Святы Айцец прывітаў сабраных пілігрымаў, а таксама ўдзельнікаў каталіцка-праваслаўнага форума, які праходзіць у Рыме, а таксама павіншаваў членаў Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы з 40-годзем гэтага аб’яднання. Яны ўручылі Святому Айцу матэрыялы ІІ Еўрапейскага каталіцка-праваслаўнага форуму, які праходзіў на востраве Родас восенню прошлага году. У дэлегацыю ўваходзіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.







All the contents on this site are copyrighted ©.