2011-11-23 16:40:39

Арцыбіскуп Зімоўскі: церпячы чалавек - галоўны шлях Касцёла


RealAudioMP3 23 лістапада ў Ватыкане прайшла сустрэча біскупаў, адказаных за душпастырства ў сферы аховы здароў’я. Галоўнай тэмай сустрэчы было супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавамі у гэтай сферы. Да ўдзельнікаў форума звярнуўся арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі, старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, які нагадаў, што ўжо падчас ІІ Ватыканскага Сабора яго ўдзельнікі падкрэслілі неабходнасць супрацоўніцтва паміж Касцёлам і грамадствам у пытаннях, якія з’ўяляюцца для іх агульнымі.

Кіраўнік ватыканскага дыкастэрыі адзначыў, што бл. Ян Павел ІІ адзначыў, што Касцёл шукае сустрэчы з церпячым чалавекам, які з’яўляецца яго галоўным шляхам. “З гэтай мэтай благаслаўлёны Папа 26 гадоў таму заснаваў спецыяльную Раду пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, праз якую Касцёл рэалізуе навучанне Сабору на практыцы”, - сказаў іерарх.

Арцыбіскуп Зімоўскі падкрэсліў, што таксама Бэнэдыкт ХVI зрабіў шмат у сферы аховы здароўя. У кожнай сваёй энцыкліцы Папа указваў на гэту тэму, як на вялікі выклік для сучаснага свету. У энцыкліцы “Spe Salvi” Бэнэдыкт ХVI адзначыў, што мера чалавечнасці выражаецца ў адносінах да пакут і пакутуючага чалавека. Цытуючы словы Пантыфіка іерарх адзначыў, што “грамадства, якое не прымае церпячых і не здольнае выказаць свае спачуванні гэта бесчалавечнае і жорсткае грамадства. Прыняць таго, хто церпіць, азначае, прыняць яго пакуты так, што яны становяцца таксама і маім удзелам”.








All the contents on this site are copyrighted ©.