Паводле справаздачы
пад назвай “Стан сусветных місіій”, у 2011 г. да Каталіцкага Касцёла ва ўсім свеце
належала больш за 1 млд. 160 млн. вернікаў. Іх лік павялічваюцца кожны дзень на 34
тыс. Паводле аўтараў дакумента, сёння ў свеце больш за 2 млд. людзей, якія ніколі
не трымалі ў руках Евангелля. 2 млд. 680 млн. чалавек некалі чулі аб ім, але не з’яўляюцца
хрысціянамі.
“Негледзячы на тое, што Езус Хрыстус заснаваў адзіны Касцёл і
перад смерцю маліўся, “каб усе былі адно”, сёння ў свеце шмат хрысціянскіх канфесій.
На пачатку ХХ ст. іх было 1600, а ў 2011 г. ужо 42 тыс.”, - адзначаецца ў справаздачы.
Паводле аўтараў дакумента, сёння ў свеце налічваецца больш за 1 млд. пратэстантаў
розных дэмінацый і іх лік штодзённа расце на 57 тыс.
Да Праваслаўных Цэркваў
належыць каля 271 млн. вернікаў. Іх колькасць штодзённа ўзрастае на 50 тыс. Англіканаў
у свеце болшьш за 87 млн, іх становіцца больш на 3 тыс. у дзень. Паводле справаздачы,
колькасць членаў сект і супольнасцяў, якія не прызнаюць боскасці Хрыста і Найсвяцейшай
Тройцы, такіх як: Сведкі Еговы ці Мармоны, каля 35 млн. Штодзённа іх вызнаўцаў становіцца
на 2 тыс. больш.
“Рост колькасці дзяцей, якія затым прытрымліваюцца сваіх рэлігійных
традыцый – гэта галоўная прычына росту колькасці вернікаў хрысціянскіх канфесій. Навяртанні
не з’яўляюцца больш галоўным фактарам, хоць кожны год мільёны вернікаў мяняюць сваё
веравызнанне па прычыне сужэнства”, - адзначаецца ў справаздачы.
У 2011 г.
у свеце было надрукавана больш за 1 млд. 750 млн. экзэмпляраў Бібліі. Кожны год каля
409 тыс. хрысціян кіруюцца ў розныя краіны свету, каб весці евангелізацыйную дзейнасць.
У свеце існуе 4800 місійных цэнтраў.