29 верасня 2011 г.
у Калумбіі тэрарыстамі была выкрадзена 10-гадовая дзяўчынка Ногора Валенціна Мунос,
дачка мэра ўсходняй правінцыі Арауко. Гэта злачынства выклікала хвалю абурэння ва
ўсёй краіне. Па прашэсці 18-ці дзён дзяўчына была вызвалена.
Паводле паведамленняў
інфармацыйных агенцтваў, яе вызваленню пасадзейнічаў папа Бэнэдыкт ХVI, які маліўся
і прасіў злачынцаў звярнуць дзіцяці. “Папа прасіў неадкладнага вызвалення ўсіх выкрадзеных
і звароту тых, хто знаходзяцца на шляху злачыннасці і тэрарызма”, - адзначаецца ў
паведамленні Дзяржаўнага Сакратарыята Апостальскай Сталіцы.
Паводле інфармацыйнага
агенцтва “Zenit”, 12 снежня дзяўчынка прыбудзе ў Рым, дзе сустрэнецца з Бэнэдыктам
ХVI. Акрамя таго, яна прыме ўдзел у св. Імшы, якую Папа будзе цэлебраваць на плошчы
св. Пятра з нагоды свята Маці Божай з Гвадэлупэ. Падчас Эўхарыстыі Ногора Валенціна
Мунос будзе трымаць у руках сцяг сваёй краіны.