2011-11-22 09:45:41

"Веру, ведаю, разумею". Устаньце, падперазаўшы сцёгны праўдаю (I)


RealAudioMP3 Мы працягваем разважанні аб “Зброі святла” у якіх нам дапамагаюць катэхезы падрыхтаваныя спецыяльна для нашага радыё італьянскім святаром, біблістам і вядомым катэхетам кс. Фабіо Росіні. Хачу вам нагадаць, што мы размаўляем аб незвычайнай “зброі” аб якой кажа апостал Павел у апошнім раздзеле свайго паслання да Эфесцаў. Гэтай зброяй неабходна валодаць кожнаму ахвышчанаму, каб упоўні жыць верай і быць здольным прыняць удзел у самай важнай бітве ў сваім жыцці. Канешне, нікому з нас не трэба прымаць удзел у сапраўднай бітве.

У мінулых праграмах мы ўбачылі, што кожны з нас прымае удзел у змаганні, якое адрозніваецца аб звычайных войнаў. Апостал Павел звяртае нашу увагу, што наша барацьба ідзе не супраць стварэнняў з цела і крыві. Іншы чалавек ніколі не можа быць нашым ворагам. Наша барацьба ідзе з тым, што увайшоў у наша сэрца і стаў крыніцай зла, эгаізма, зайздрасці, ляноты, пыхі і цемры. Калі мы вядзем барацьбу па за нашым сэрцам, мы нічога не выігрываем, але заўсёды нешта губляем. Ітак полем нашай бітвы з’ўяляецца наша сэрца. Таму нам патрэбна зброя адрозная ад звычайнай. Гэта зброя – наша ўнутраная пазіцыя, стан нашай душы, а не канкрэтныя аб’екты. У веры, канешне існуе зброя канкрэтная – малітва, братэрская супольнасць, паслухмянасць Касцёлу і г.д. Але ў гэтым тэксце св. Павел указвае нам на бітву, якая адбываецца нябачна для іншых. Аб зброі неабходнай для гэтай барацьбы мы пачнем размову ў сённяшняй праграме.

Ітак. Першае што кажа нам апостал Павел – “ўстаньце, падперэзаўшы сцёгны свае праўдаю” для таго каб прыняць удзел у гэтай барацьбе. Устаць – гэта слова нам указвае, на канкрэтную пазіцую, якая адрозна ад стаяння на каленях, сядзення ці ляжання. Стаяць – гэта пазіцыя актыўнага, жывога, энэргічнага чалавека. Паўстанне таксама мае значэнне ў літургіі. Хто ўстае, той абвяшчае, той сведчыць аб сваёй веры.

Але вяртаючыся да вайсковых аналогій, аб якіх кажа апостал Павел, каб указаць на неабходнасць пэўнай пазіцыі падчас унутраннай барацьбы, узнікае пытанне – хто павінен устаць? Хто павінен стаяць? Канешне, гэтыя словы скіраваны да таго, хто рыхтуецца да бітвы, хто займае зручную пазіцыю. У гэтым слове ёсць заклік убачыць неабходнасць падняцца і думаць аб рэчах па-сапраўднаму важных у нашым жыцці, заклік пачаць падрыхтоўку да пэўных дзеянняў, адказаць на выклік, прачнуцца і выйсці з самнамбулічнага стану, выйсці з наркоза і рэальна паглядзець на рэчы. Быць гавовым жыць, жыць па-сапраўднаму, увайсці ў сутнасць па-сапраўднаму, праўдзіва важных рэчаў штодзённага жыцця.

Апостал Павел кажа: станьце падперэзаўшы сцёгны свае праўдаю. Святы указвае на неабходнасць падперэзаць сцёгны, гэта значыць мець “незвычайны” рамень, якім з’яўляецца праўда. Што значыць мець рамень? Часта каб зразумець многія рэчы, трэба паглядзець на нешта супрацьлеглае. Што значыць не мець рамня, быць непадпярэзаным, скажым так “распаясаным”? Перш за ўсё непадпярэзаны чалавек – гэта чалавек не гатовы, не падрыхтаваны. Той хто не можа раптоўна выйсці ці пачаць дзейнічаць. Можна сказаць што непадпярэзаны чалавек непрадстаўнічы. Таму падперэзаць сцёгны азначае быць гатовым. Але да чаго? Перш за ўсё быць падперэзаным азначае быць гатовым вырушыць, пачаць нешта, пачаць рух, быць гатовым змяніць свой стан. Падперэзаныя сцёгны сведчаць аб падрыхтоўцы да перамены, дзеяння, гатоўнасці адказаць на выклік – пачаць удзел у вайне.

Для вайскоўцаў вельмі важна быць падперэзаным, мець рамень. На рамень вешаецца меч. У часы Хрыста на рамні насілі грошы, нейкую маленькую сумку, тое што было неабходна заўсёды мець пры сабе – нешта што дапаможа адказаць на раптоўны выклік. Ітак, падперэзанне сцёгнаў нам указвае на неабходнасць гатоўнасці, рашучасці і імкнення да перамен як першага элемента нашага росту.








All the contents on this site are copyrighted ©.