Арцыбіскуп Вэльё: гарантаваць годную працу рыбакам
Старшыня Папскай рады
пастырства эмігрантаў і падарожнікаў арцыбіскуп Антоніо Марыя Вэльё скіраваў пасланне
на Сусветны дзень рыбалоўства, які адзначаецца 21 лістапада. У пасланні іерарх звяртае
ўвагу на цяжкую сітуацыю ў якой жывуць шматлікія рыбакі і на важнасць захавання сусветных
рыбных рэсурсаў.
“Лоў рыбы з’яўляецца крыніцай прыбытку і сродкаў для існавання
для мільёнаў людзей. Паводле падлікаў Арганізацыі па справах харчавання і развіцця
сельскай гаспадаркі (ФАО) у свеце больш за 36 млн. рыбакоў”, - адзначаецца ў пасланні.
Кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі звяртае ўвагу на іх цяжкую эканамічную сітуацыю. “Рыбакі
ў краінах, якія знаходзяцца на шляху да развіцця сустракаюцца з праблемай малой зацікаўленасці
іх працай, ростам коштаў на нафту і палітыкай скіраванай на тое, каб абмяжоўваюць
перыяды рыбнай лоўлі і ўстанаўліваць цэны продажу рыбы”, - адзначаецца ў пасланні.
“Рыбакі
кожны дзень павінны змагацца з сіламі прыроды, якія знішчаюць іх чоўны і рыбацкія
сеткі. Яны часта сустракаюцца з драматычнымі стыхійнымі бедствамі і змагаюцца з кліматычнымі
і экалагічнымі зменамі”, - гаворыцца ў пасланні.
Арцыбіскуп Вэльё заклікаў
міжнародныя аргнізацыі і ўрады краін распрацаваць нормы, якія будуць гарантаваць годную
і прадуктыўную працу рыбакоў, заробак і харчовую бяспеку.