2011-11-21 13:41:55

Бэнэдыкт XVI прызначыў архіпрэсбітэра базылікі Санта Марыя Маджорэ


RealAudioMP3 21 лістапада Святы Айцец прызначыў архіпрэсбітэрам рымскай базылікі Санта Марыя Маджорэ арцыбіскупа Сантоса Абрыла і Кастэлло.

Іерарх нарадзіўся ў 1935 г. у Іспаніі. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1960 г. З 1967 года працаваў на дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы. Быў Апостальскім нунцыем у Балівіі, Камеруне, Габоне і Гвінеі. З 1996-2000 – дыпламатычны прадстаўнік Папы у Югаславіі, затым у Аргенціне і з 2003 года ў Славеніі, Босніі і Герцагавіне і Македоніі.

У 2011 г. Бэнэдыкт ХVI прызначыў іерарха віце-камерленга Каталіцкага Касцёла і членам Кангрэгацыі па справах Біскупаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.