2011-11-21 10:48:32

Арцыбіскуп Адукану: неабходна евангелізацыя сям'і ў Афрыцы


RealAudioMP3 Падчас свайго Апостальскага падарожжа ў Бенін, у Апостальскай Нунцыятуры ў гэтай краіне, Святы Айцец сустрэўся з сям’ёй арцыбіскупа Бартэлемы Адукану, сакратара Папскай Рады па культуры, які шмат гадоў таму абараніў доктарскую дысертацыю на тэму адносін паміж Касцёлам і традыцыйнымі афрыканскімі рэлігіямі ў тады яшчэ прафесара Ёзэфа Ратцынгера. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх расказаў, што падчас гэтай сустрэчы сям’я Адукану падаравала Папе крэсла з самага моцнага афрыканскага дрэва, падобнае на тое, якое меў кардынал Ганцін, сябра Бэнэдыкт XVI.

Арцыбіскуп Адукану адзначыў, што візіт Папы ў Бенін, азначае вялікую надзею, бо пасля Сінода Біскупаў Афрыкі Святы Айцец казаў аб Чорным Кантыненце, як аб “лёгкіх” чалавецтва. “Адным з выклікаў, які стаіць перад Касцёлам у Афрыцы з’яўляецца клопат аб захаванні сямейных каштоўнасцяў, аднак неабходна таксама памятаць аб пагрозе магічных рытуалаў, якія вельмі распаўсюджаны на кантыненце”, - адзначыў іерарх.

Як існуе культ святых, так для нас існуе патрэба захаваць памяць аб нашых продках, але адрозніваць гэта ад вуду”. Гэта сурёзнае заданне ляжыць на хрысціянах і рэалізуецца праз сямю, якая згодна з навучаннем ІІ Ватыканскага Сабора зяўляецца хатнім Касцёлам”.

На дуіку іерарха менавіта гэты “хатні Касцёл” павінен быць мастом, каб ахапіць усе вялікія афрыканскія сем’і. “Калі не зрабіць гэтага, існуе небяспека, што хрысціянская афрыканская сям’я вернецца да старой афрыканскай сям’і, што стане прычынай з’яўляення розных сінкрэтызмаў”, - сказаў арцыбіскуп.

Арцыбіскуп Бартэлемы Адукану, быў прызначаны сакратаром Папскай рады па культуры у снежні 2009 г. 8 кастычніка 2011 г. кардынал Бертонэ ў базыліцы св. Пятра ўдзяліў яму біскупскае пасвячэнне.








All the contents on this site are copyrighted ©.