2011-11-20 12:59:40

Святы Айцец перад “Анёл Панскі”: Марыя дапаможа прыняць місію даручаную Богам (Поўны тэкст)


RealAudioMP3 Пасля ўрачыстай перадачы Апостальскай адгартацыі “Africae Munus”, перад малітвай “Анёл Панскі” Бэнэдыкт XVI звярнуўся да вернікаў з прамовай.

“На заканчэнне гэтай урачыстай эўхарыстычнай цэлебрацыі, якая аб’яднала нас з Хрыстом, мы з даверам звяртаемся да Марыі, каб памаліцца малітвай “Анёл Панскі”, - сказаў Папа. Пасля ўручэння Апостальскай адгартацыі “Africae Munus”, хачу даручыць Панне Марыі, Нашай Маці Афрыкі, новы этап, які адкрываецца для Каталіцкага Касцёла на гэтым кантыненце, каб Яна ў будучыні суправаджала евангелізацыю ва ўсіх краінах кантынента, асабліва на гэтай зямлі, у Беніне.

Марыя з радасцю прыняла запрашэнне Пана стаць Маці Езуса. Няхай яна нам дапамагае адказаць на місію, якую Бог нам сёння даручыў! Марыя, гэта тая жанчына, якая атрымала прывілегію нарадзіць Збавіцеля свету. Хто можа лепш за яе зразумець каштоўнасць і прыгажосць чалавечага жыцця? Мы ніколі не павінны адмаўляцца ад дару жыцця! Хто лепш за яе зразумець нашы патрэбы, будучы яшчэ пілігрымамі на гэтай зямлі? У падножжа Крыжа, аб’яднаная са сваім укрыжаваным Сынам, Яна з’яўляецца Маці надзеі. Гэта надзея дапамагае нам выконваць штодзённыя абавязкі з сілай, якую дае праўда, праяўленая Езусам.

Дарагія браты і сёстры Афрыкі, зямлі, якая стала вельмі гасціннай для Святой Сям’і. Працягвайце захоўваць каштоўнасці хрысціянскай сям’і. Хоць шматлікія сем’і на вашым кантыненце, з прычыны бясконцых войнаў падзеленыя, часта вымушаныя пакідаць свае дамы, будзьце будаўнікамі прымірэння і надзеі. З Марыяй, Маці Божай “Magnificat” зможаце заўсёды заставацца ў радасці. Гэтая радасць няхай будзе ў сэрцах вашых сем’яў і краін!

Са словамі малітвы “Анёл Панскі” звернемся да нашай любімай Маці. Даручым Ёй нашы інтэнцыі, якія зберагаем у сэрцы і памолімся праз яе заступніцтва за Афрыку і ўвесь свет”.

Пасля заканчэння ўрачыстай св. Імшы картэж Пантыфіка накіраваўся ў Апостальскую Нунцыятуру ў Катану.








All the contents on this site are copyrighted ©.