2011-11-19 14:13:56

Бэнэдыкт XVI падпісаў Апостальскую адгартацыю “Africae munus” (Поўны тэкст)


RealAudioMP3 19 лістапада каля 12.00 картэж Пантыфіка прыбыў да базылікі Беззаганага Зачацца ў Уіда, святыню, якая з’яўляецца першым катэдральным касцёлам у Заходняй Афрыцы. Тут Папа падпісаў постсінальную Апостальскую адгартацыю “Africae munus”, заключны дакумент Сінода Біскупаў Афрыкі. Перад падпісаннем дакумента Папа прыняў удзел у кароткай эўхарыстычнай адарацыі разам з удзельнікамі Сінода Біскупаў Афрыкі, а таскама мясцовымі іерархамі і шматлікімі вернікамі. Затым Святы Айцец звярнуўся да прысутных з прамовай.

“Шчыра дзякую Генеральнаму Сакратарыяту Сінода Біскупаў, арцыбіскупу Ніколе Этэравічу за словы прывітання і прадстаўлення, а таксама ўсім членам Спецыяльнай Рады Афрыкі, якія зрабілі свой уклад у збор вынікаў працы Сінода для публікацыі Апостальскай постсінадальнай адгартацыі, - сказаў Папа.

Сёння, з падпісаннем адгартацыі “Africae munus”, завяршаюцца сінадальныя ўрачыстасці. Сінод даў новы імпульс для Каталіцкага Касцёла ў Афрыцы, які маліўся, разважаў і абмяркоўваў тэмы прымірэння, справядлівасці і супакою. Неабходна адзначыць асаблівую блізкасць паміж Намеснікам св. Пятра і Касцёлам у Афрыцы. Біскупы, эксперты, аўдытары, спецыяльныя госці, братэрскія дэлегацыі прыбылі ў Рым, каб адзначыць гэтую асаблівую падзею ў жыцці Касцёла. Я таксама прыбыў у Яўндэ, каб прывезці “Instrumentum laboris” Сінадальнай Асамблеі старшыні Канфэрэнцыі Біскупаў, што выражае маю зацікаўленасць і клопат аб усім народзе афрыканскага кантынэнта і бліжэйшых астравоў. Цяпер, я маю радасць вярнуцца ў Афрыку, дакладней у Бенін, прадстаўляючы гэты выніковы дакумент працы, дзе выкарыстаны разважанні Айцоў Сінода для сінтэтычнай прэзентацыі, як часткі больш шырокага пастарскага бачання.

Падчас ІІ Афрыканскай спецыяльнай асамблеі Сінода Біскупаў была выкарыстана Апостальская адгартацыя “Ecclesia in Africa” бл. Яна Паўла ІІ, у якой асабліва падкрэслена неабходнасць евангелізацыі кантынэнта, якая не можа быць аддзелена ад чалавечага развіцця. Акрамя таго, было акрэслена паняцце “Касцёл – сям’я Божая”, што прынесла шмат духоўных плёнаў для Каталіцкага Касцёла ў справе евангелізацыі і развіцця чалавецтва, актуальнага для афрыканскага грамадства ў цэлым. Сапраўды, Касцёл пакліканы быць ў значнай ступені сям’ёй. Для хрысціян гэта супольнасць веруючых, якая праслаўляе Бога Адзінага ў Трох Асобах і абвяшчае вялікую таямніцу нашай веры, а таксама з любоўю будуе адносіны паміж людзьмі, групамі і нацыямі, улічваючы этнічную, культурную і рэлігійную розніцу. У гэтай місіі, даверанай кожнай асобе, Касцёл адкрыты на супрацоўніцтва з усімі часткамі грамадства, а асабліва з прадстаўнікамі Цэркваў і рэлігійных супольнасцяў, якія яшчэ не ў поўнай еднасці з Каталіцкім Касцёлам, а таксама з прадстаўнікамі нехрысціянскіх рэлігій, асабліва традыцыйных і іслама.

Бяручы пад увагу гэты касцёльны далягляд, ІІ Спецыяльны Сінод для Афрыкі быў сканцэнтраваны на тэме прымірэння, справядлівасці і супакою. Абмяркоўваючы важныя пытанні ў глабальным кантэксце, асаблівая ўвага надаецца паняццям актуальным у афрыканскай рэальнасці. Неабходна памятаць аб насіллі, войнах, несправядлівасці, усіх парушэннях – мінулых і цяперашніх, якімі быў адзначаны гэты год. Найважнейшая тэма закранае аспект еднасці з Богам і бліжнім. Касцёл, аб’яднаны паміж сваімі членамі, можа стаць прароцкім знакам адзінства на грамадскім ўзроўні, на ўзроўні кожнай краіны і Кантынэнта ў цэлым. Святы Павал піша: “Гэта ўсё паходзіць ад Бога, які аб’яднаў нас праз Хрыста і даверыў нам самім місію прымірэння” (2 Кар 5,18). Фундаментам гэтага прымірэння з’яўляецца сама сутнасць Касцёла, які “у Хрысце, як сакрамэнце, а гэта значыць знаку і інструменце блізкай еднасці з Богам і адзінства ўсяго чалавецтва” (“Lumen gentium”, 1). Таму Афрыка паклікана спрыяць міру і справядлівасці. “Брама невяртання” заклікае нас да гэтага абавязку, асуджаючы і змагаючыся з усімі формамі рабства.

Заўсёды шукайце шляхі да супакою! Супакой – гэта адзін з найлепшых дароў . Каб яго дасягнуць, трэба мець адвагу да прымірэння, якая прыходзіць з прабачэннем, жаданнем распачаць жыццё ў еднасці, з салідарнага погляду на будучыню, упартасці ў пераадоленне цяжкасцяў. Паяднаныя з Богам і бліжнім, мы павінны працаваць для пашырэння справядлівасці ў грамадстве. Не забывайцеся, што першая справядлівасць, згодна з Евангеллем – заключаецца ў спаўненні волі Божай. З гэтага вынікаюць шматлікія ініцыятывы, скіраваныя на распаўсюд справядлівасць у Афрыцы і дабро ўсіх жыхароў кантынэнта, а асабліва патрабуючых, якія маюць неабходнасць у працы, школах і бальніцах.

Афрыка, зямля новай Пяцідзесятніцы, май надзею ў Богу! Натхненая Духам Уваскрослага Хрыста, будзь вялікай сям’ёй Божай, шчодрай да ўсіх сваіх дачок і сыноў, супрацоўнікаў прымірэння, супакою і справядлівасці. Афрыка, Добрая Навіна для Касцёла, будзь ёй для ўсяго свету!”

Пасля прамовы і падпісання адгартацыі Бэнэдыкт XVI накіраваўся ў Апостальскую Нунцыятуру ў Катану.








All the contents on this site are copyrighted ©.