Кардынал Арынзэ: адкрыць, пераварыць, вывучыць словы Папы
Нігерыйскі кардынал
Фрэнсіс Арынзэ сказаў, што візіт папы Бэнэдыкта XVI ў Бенін пакіне станоўчую і трывалую
спадчыну для ўсіх афрыканцаў. “Католікі і іншыя хрысціяне ў Афрыцы а, па сутнасці,
і тыя, хто не вызнае хрысціянства – усе зацікаўлены ў гэтым візіце”, - сказаў іерарх
у інтэрв’ю нашаму радыё.
Кардынал будзе суправаджаць Папу падчас яго трохдзённага
візіту ў невялікую заходнеафрыканскую дзяржаву. Іерарх з’яўляўся да 2008 г. прэфектам
Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.
Асноўным матывам візіту
Пантыфіка з’яўляецца падпісанне паслясінадальнай Апостальскай адгартатыі, якая з’яўляецца
вынікам і падсумаваннем Сінода Біскупаў Афрыкі ў 2009 г. Дакумент закліканы дапамагчы
вызначыць шляхі для будучыні Касцёла ў Афрыцы.
Кардынал Арынзэ спадзяецца,
што многія афрыканцы будуць чытаць адгартацыю, бо “зараз з дапамогай кампутара не
складана спампаваць поўны тэкст дакумента”. На думку іерарха дакумент можа быць цікавым
для розных сацыяльных і прафесійных груп. Ён заахвоціў журналістаў, навукоўцаў, выкладчыкаў,
палітыкаў і іншых грамадскіх лідэраў “адкрыць для сябе дакумент, пераварыць яго, вывучыць
і спытаць сябе, што мы павінны зрабіць для садзейнічання прымірэнню, справядлівасці
і міру на нашым кантыненце?”
Пасол Беніна пры Святым Пасадзе Тэадор Локо, пагадзіўся
са словамі кардынала і сказаў, што адгартацыя, вельмі важны дакумент, бо закранае
тэмы сапраўды важныя для кантыненту. Ён дадаў, што афрыканцы павінны звярнуць увагу
на тое, што скажа Папа на працягу трох дзён прабывання ў Беніне, бо гэта рэальна можа
дапамагчы вырашыць праблемы, якіх так шмат у Афрыцы.