2011-11-18 16:12:55

Бэнэдыкт XVI у Беніне: “Сучаснасць не павінна палохаць” (Поўны тэкст)


RealAudioMP3 18 лістапада распачаўся візіт Святога Айца ў Бенін. Самалёт з Пантыфікам на борце прызямліўся ў аэрапорце “Кардынал Бернардын Ганціен” у Катану ў 15.00 паводле мясцовага часу. Бэнэдыкта XVI віталі прадстаўнікі дзяржаўных уладаў на чале з Прэзідэнтам Томасам Боні Яі, а таксама Канферэнцыя Біскупаў Беніна. Святы Айцец звярнуўся да сабраных са сваімі прывітаннем:

“Дзякую Вам, спадар Прэзідэнт, за вашы цёплыя словы прывітання. Вы ведаеце пра маю сімпатыю, якую я адчуваю да вашага кантынента і вашай краіны. Я хацеў вярнуцца ў Афрыку і тры прычыны сталі ў аснову гэтага Апостальскага падарожжа. Спадар Прэзідэнт, перш за ўсё важным было Ваша сардэчнае запрашэнне наведаць вашу краіну, якое поўнасцю падтрымала Канферэнцыя Біскупаў Беніна. Запрашэнне супадае з годам, калі Бенін адзначае 40 гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін з Апостальскай Сталіцай, а таксама з тым, што ваша краіна адзначае 150-годдзе евангелізацыі. Знаходзячыся сярод вас я буду мець нагоду сустрэцца з многімі, што мяне вельмі радуе. Сустрэчы будуць мець розны характар і іх кульмінацыйным пунктам будзе Эўхарыстыя, якую а буду цэлебраваць перад маім ад’ездам.

Такім чынам рэалізуецца маё жаданне, даставіць на афрыканскую зямлю паслясінадальную апостальскую адгартацыю “Africae munus”. Разважанні над ёй будуць вызначаць у наступныя гады душпастырскую дзейнасць шматлікіх хрысціянскіх супольнасцяў кантынента. Гэты дакумент дазволіць ім сеяць зерне, узрошчваць яго і атрымліваць плён у “сто, шэсцьдзесят і трыццаць разоў” большы, як кажа Езус Хрыстус (Мц 13,23).

Нарэшце, трэцяя прычына майго візіту, больш асабістая і эмацыянальная. Я заўсёды меў вялікую павагу да сына гэтай краіны, кардынала Бернардзіна Ганцін. На працягу многіх гадоў мы разам працавалі, кожны паводле сваіх кампетэнцый, служачы у тым жа Вінанградніку. Мы дапамагалі, імкнучыся зрабіць гэта як мага лепш, майму папярэдніку, бл. Яну Паўлу ІІ у яго служэнні на Пасадзе св. Пятра. У нас была магчымасць сустрэцца некалькі разоў, каб абменяцца думкамі і разам маліцца. Кардынала Ганцін паважалі і любілі многія людзі. Я лічыў правільным прыбыць у яго родную краіну, каб памаліцца над яго магілай і падзякаваць Беніну за тое, што даў Касцёлу такога выдатнага сына.

Бенін – гэта зямля старажытных і высакародных традыцый. Яго гісторыя вельмі прэстыжная. Я хацеў бы скарыстацца магчымасцю і прывітаць лідэраў традыцыйных рэлігій краіны. Іх уклад у пабудову будучыні гэтай краіны з’яўляецца вельмі важным. Хачу заахвоціць іх далей уносіць свой уклад, з іх мудрасцю і веданнем звычаяў, у спакойны пераход ад традыцыі да сучаснасці, які цяпер ажыццяўляецца ў краіне.

Сучаснасць не павінна палохаць, яна не можа будавацца на мінулым перыядзе. Яе стварэнне павінна адбывацца разважліва з улікам дабра ўсіх грамадзян, пазбягаючы перашкод, якія існуюць на афрыканскім кантыненце і ў іншых месцах, напрыклад: безумоўнага падпарадкавання законам рынку ці фінансаў; нацыяналізму, трыбалізму обо стэрылізацыі, якія могуць стаць прычынай смерці; радыкальнай палітызацыі міжрэлігійных адносін за кошт агульнага дабра, распаду чалавечых, культурных, этычных і рэлігійных каштоўнасцяў. Пераход да сучаснасці павінен кіравацца стабільнымі крытэрыямі, заснаванымі на прызнаных каштоўнасцях, якія дэманструе ваш нацыянальны дэвіз, але таксама на тых, якія маюць свае карані ў годнасці чалавека, вартасці сям’і і павазе да жыцця. Усе гэтыя каштоўнасці маюць вялікае значэнне для агульнага дабра, адзінага, што павінна быць у цэнтры ўвагі кожнага кіраўніка. Бог давярае чалавеку і жадае яму дабра. Ад нас залежыць сумленны і справядлівы адказ на моц Яго даверу.

Касцёл, са свайго боку, унясе свой адмысловы ўклад. Сваёй прысутнасцю, малітвай і сваімі шматлікімі ўчынкамі міласэрнасці, асабліва ў галіне адукацыі і аховы здароў’я, жадае ахвяраваць самае лепшае. Хоча быць побач з тым, хто знаходзіцца ў патрэбе, тым, хто шукае Бога. Тым, хто хоча зразумець што Бог – гэта не хтосці неіснуючы ці непатрэбны. Хоча паказаць, што Ён сябар чалавека. І ў гэтым духу сяброўства і братэрства я прыбываю ў вашу краіну, спадар Прэзідэнт”.

Пасля заканчэння цырымоніі прыітання, Папа накіраваўся ў катэдральны касцёл Маці Божай Міласэрнасці ў Катану для сустрэчы з вернікамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.