2011-11-18 17:12:37

Бенін: незвычайны падарунак для Папы


RealAudioMP3 “Першым падарункам для Святога Айца, які быў дастаўлены ў нунцыятуру ў Беніне, была жывёла, казляня”, - сказаў кс. Даніэль Пахо, сакратар ватыканскага дыпламатычнага прадстаўніцтва. У інтэрв’ю нашаму радыё ён паведаміў, што працаўнікі Апостальска нунцыятуры мелі вялікія цяжкасці з, так бы мовіць, “архівіраваннем” гэтага дару, як гэта звычайна робіцца з падарункамі для Папы.

“Пасля кансультацый і атрымання інстурукцый з Ватыкану, было вырашана, што калі падарунак не можа быць дастаўлены на самалёце ў Рым, ён павінен застацца ў краіне. Апостальская нунцыятура прыняла рашэнне, што незвычайны падарунак будзе перададзены аднаму з дзіцячых домоў.

Кс. Пахо адзначыў, што жыхары Беніна з сімпатыяй ставяцца да Святога Айца, прычым не толькі католікі, але і вернікі іншых Цэркваў і рэлігій.

Гаворачы пра выклікі, якімі для евангелізацыі Беніна з’яўляюцца натуральныя і пляменныя рэлігіі, асабліва “вуду” з яе верай ў ведзьм, магію, жорскімі практыкамі, кс. Пахо нагадаў, што ў Беніне няма адной, канкрэтнай традыцыі, існуюць розныя плямёны і іх мовы. “Гэта добра, калі культурныя і рэлігійныя мадэлі пакідаюць свае сляды, навучаюць людзей быць католікамі і фарміруюць іх веру. Мы разумеем, што Касцёл у Беніне яшчэ вельмі малады”, - сказаў святар.

Сакратар Апостальскай нунцыятуры падкрэсліў вялікую ролю Касцёла ў працэсе дэмакратызацыі і дзейнасці на карысць міра ў краіне. Ён нагадаў кардынала Ганцін, які прычыніўся да свабодных выбараў у краіне і даў пачатак працэсу прымірэння паміж рознымі плямёнамі Беніна. “Сёння Касцёл займае важнае месца ў жыцці краіны дзякуючы сваёй працы ў сацыяльнай, адукацыйнай і медыцынскай сферах”, - сказаў кс. Пахо.








All the contents on this site are copyrighted ©.