2011-11-17 15:29:07

Святы Айцец сустрэнецца з прадстаўнікамі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы


RealAudioMP3 25 лістапада Бэнэдыкт ХVI прыме на аўдыенцыі прэзідыюм Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы на чале з яе старшынёй кардыналам Пэтэрам Эрдо. Сярод прысутных будзе знаходзіцца таксама арцыбіскуп Юзэф Міхалік, старшыня польскага епіскапату, які адзначыў, што Рада – гэта міжнародны, еўрапейскі орган, што рэалізуе душпастырскія праграмы Касцёла ў шчыльнай лучнасці з Апостальскай Сталіцай. “Таму візіт у Святога Айца быў даўно запланаваны, а сустрэчы, якія адбудуцца ў ватыканскіх кангрэгацыях з іх кіраўнікамі паспрыяюць таму, каб сумесна вызначыць мэты дзейнасці на будучыню”, - сказаў арцыбіскуп Міхалік.







All the contents on this site are copyrighted ©.