2011-11-17 11:04:08

Кс. Ламбардзі рэзка аб рэкламнай кампаніі “Benetton”


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі выступіў з рэзкай заявай, у якой выказаў пратэст супраць недапушчальнага выкарыстання выявы Святога Айца ў камерцыйных мэтах. Італьянская фірма “Benetton” у сваёй рэкламнай кампаніі выкарыстала фотамантаж, на якім папа Бэнэдыкт ХVI цалуе імама ўніверсітэта Аль-Азхар Ахмеда аль-Таеба.

Кс. Ламбардзі адзначыў, што гэта “сур’ёзны недахоп павагі да Папы, абраза пачуццяў вернікаў, наглядная дэманстрацыя таго, як у галіне рэкламы можна парушаць асноўныя нормы павагі да людзей, каб прыцягнуць іх увагу з дапамогай правакацыі”.

Як заявіў Кіраўнік Залі Друку: “Дзяржаўны Сакратарыят Апостальскай Сталіцы разглядае магчымасць пэўных крокаў, каб з дапамогай кампетэнтных органаў гарантаваць абарону правоў Святога Айца”.








All the contents on this site are copyrighted ©.