2011-11-17 15:35:28

Касцёл у Польшчы рыхтуе тэмы Тыдня Малітваў за Адзінства Хрысціян


RealAudioMP3 “Тэмы для кожнага з дзён Тыдня Малітваў за Адзінства Хрысціян у гэтым годзе рыхтуе Каталіцкі Касцёл у Польшчы”, - паведаміў кс. Славамір Паўлоўскі, сакратар Рады па справах экуменізма пры Канферэнцыі Біскупаў Польшчы. Тэмай Тыдня Малітваў за Адзінства Хрысціян у 2012 г. будуць словы з Першага ліста св. апостала Паўла да Карынцянаў: “Вы пераменены перамогай Езуса Хрыста”.

Кс. Паўлоўскі адзначыў, што “падчас Тыдня Малітваў вернікі будуць разважаць над постацю Хрыста, церпялівага Пераможцы, пакутуючага, яднаючага і служачага ўсім; Пераможцы, які ўзвышае іншых”.

Святар рапавёў агенцтву “KAI”, што на працягу дзесяцігоддзяў асобныя краіны рыхтуюць уступны праект, які затым зацвярджае Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству і камісія “Вера і Лад” Сусветнай Рады Цэркваў.








All the contents on this site are copyrighted ©.