Кардынал Шонборн: свабода – цудоўная ідэя біблійнай веры
Арцыбіскуп Венскі
кардынал Шонборн звярнуў увагу на пашырэнне “язычніцкай” культуры ў Еўропе, якая характэрызуецца
панаваннем астралогіі, забабонаў, неабгрунтаваных страхаў і павелічэннем колькасці
абортаў. У артыкуле апублікаваным у часопісе “Das Judische Echo” іерарх адзначыў,
што сённяшні стан Старога кантынента нагадвае часы першых стагодзяў нашай эры, калі
хрысціянства ў Еўропе маргіналізавалася.
Кардынал Шонборн падкрэсліў важнасць
захавання трох самых галоўных “плёнаў” хрысціянства, якія аказалі вялікі ўплыў на
Еўропу і якія “нельга сапсуць”. Першы з іх – гэта свядомасць таго, што чалавек быў
створаны на падабенства Бога, які з’яўляецца фундаментам яго годнасці. Другім – упэўненасць
у адзінстве чалавечай сям’і, а трэцім – свабода, акрэсленая каталіцкім іерархам, як
“цудоўная ідэя біблійнай веры”. Кардынал Шонборн адзначыў, што менавіта “вернасць
праву на свабоду зрабіла Еўропу вялікай”.
“Біблійная запаведзь вернасці Богу,
а не чалавеку, прынесла элемент свабоды перад абліччам прымусаў, якія існавалі з боку
грамадстваў. Свабода чалавека-хрысціяніна, знайшла свой цудоўны выраз, у пазіцыі якую
занялі ў часы гітлераўскага нацызма такія вялікія сведкі Хрыста, як Дзітрых Бонхёфер
ці Франц Егерштэтэр. Гэты фермент свабоды робіць хрысціянства, таксама і ў сучаснай
Еўропе, свабодным перад патрабаваннямі мэйнстрыму, паліткарэктнасці ці проста моды”,
- падкрэсліў іерарх.