2011-11-17 12:41:59

Кардынал Бэртонэ пазітыўна аб новым італьянскім урадзе


RealAudioMP3 Кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртоне выказаў задавальненне складам новага італьянскага ўраду, сфарміраванага прэм’ер-міністрам Марыё Монці. “Гэта добрая каманда, якой я жадаю паспяховай працы”, - заявіў іерарх 16 лістапада ўвечары, паведамляе італьянская газета “Corriere della Sera”. Урад павінен быць падрыхтаваны да вырашэння складаных задач, бо гэта непазбежна.

Кардынал Дзяржсакратар паведаміў аб гэтым падчас прэзентацыі кнігі папы Бэнэдыкта XVI “Езус з Назарэта” у цэнтральна-італьянскім горадзе Урбіно. Афіцыйнай заявы італьянскай біскупскай канферэнцыі і Святога Пасаду пакуль што няма.

Новы ўрад атрымаў таксама падтрымку з боку практыкуючых вернікаў. Паводле даследавання інстытута “IPSOS”, якое было замоўлена Каталіцкім саюзам рабочых “ACLI”, 88% практыкуючых католікаў падтрымлівае новы ўрад.







All the contents on this site are copyrighted ©.