2011-11-16 13:57:57

Тыдзень ісламска-хрысціянскіх сустрэч у Еўропе


RealAudioMP3 17-27 лістапада ў Францыі і ў некаторых іншых краінах Еўропы: Бельгіі, Галандыі, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Фінляндыі і Вялікабрытаніі, пройдзе Тыдзень ісламска-хрысціянскіх сустрэч. Арганізатарам форума з’яўляецца Таварыства хрысціянска-мусульманскага сяброўства і Каталіцкі камітэт супраць голаду і за развіццё. Падчас сустрэч пройдуць дыскусіі і разважанні на тэму Бібліі і Карана, а таксама аб супольных каштоўнасцях, якія могуць дапамагчы ў будаванні справялівасці і міра.

У спецыяльным паведамленні, арганізатары мерапрыемства адзначаюць, што“у час пануючых крызісаў і насілля, хрысціяне і мусульмане могуць разлічваць на каштоўнасці сваіх рэлігій і знаходзіць у сваёй веры сілы, каб сумесна дзейнічаць на карысць справядлівасці і міру у свеце”.

Першыя дзве сустрэчы пройдуць ў Парыжы. Удзельнікі форума паразважаюць над тэмамі “Хрысціяне і мусульмане перад пагрозамі ў грамадстве” і “Змаганне з самотнасцю – фундаментальная аснова хрысціянскай і мусульманскай веры”. 26-27 лістапада ў Ліёне, у рамках форума, эксперты абмяркуюць стан сённяшняга хрысціянска-мусульманскага дыялога ў Францыі і вызначаць яго перспектывы на будучыню.

Арганізатары сустрэч адзначаюць, што вельмі часта рэлігіі падвяргаюцца маніпуляцыям і ў выніку становяцца прычынамі канфліктаў. Для хрысціян і мусульман Францыі шляхам, які вядзе да вырашэння гэтай праблемы з’яўляюцца сустрэчы і дыялог. “Шматлікія хрысціяне і мусульмане зразумелі багацце сумесных форумаў, якія вядуць да адкрытага, справядлівага, трывалага і братэрскага грамадства”,- адзначаюць арганізатары Тыдня сустрэч.







All the contents on this site are copyrighted ©.