2011-11-15 15:09:14

Святы Айцец прыме Міністра Гармоніі Пакістана


RealAudioMP3 У Пакістане некалькі месяцаў таму было заснавана новае Міністэрства Гармоніі. Яго кіраўнік Акрам Жыль 16 лістапада прыме ўдзел у агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, пасля якой будзе прадстаўлены Святому Айцу.

Жыль сказаў агенцтву “Fides”, што падзякуе Папе за ўвагу і падтрымку пакістанскіх хрысціян і выкажа просьбу аб малітве за іх і падтрымцы намаганняў па пошуку гармоніі, міра і цярпімасці. Мірістр папросіць падтрымкі Святога Айца ў справе пераканання каталіцкіх структур па забяспячэнні бясплатнай адукацыі юнакоў і дзяўчат каталіцкага веравызнання ў Пакістане.

Акрам Жыль распавёў аб складаных грамадскіх праблемах гэтай азіяцкай краіны, якая вярнулася да Канстытуцыі 1947 года, што гарантуе роўнасць правоў для ўсіх грамадзян, а таксама свабоду веравызнання. Пакістанскі міністр паведаміў, што цяперашні ўрад гарантаваў хрысціянам прадстаўніцтва ў парламанце краіны і працоўныя месцы з пяціпрацэнтнай квотай у адміністрацыі федэральнага ўраду.







All the contents on this site are copyrighted ©.