2011-11-15 13:26:50

Новыя доказы пераследу хрысціян у свеце


RealAudioMP3 Арганізацыя “Open Doors” (Адчыненыя дзверы) апублікавала чарговы том штогадовага выдання аб сучасных пераследах хрысціян – “Мучанікі 2011 – кніга пра пераслед хрысціян сёння”.

Паводле ацэнак праваабаронцаў арганізацыі, сёння больш за 100 млн. хрысьціян ва ўсім свеце падвяргаюцца пераследам за сваю веру. Хрысціяне складаюць найбольш шматлікую групу ахвяр пераследу за рэлігійныя перакананні.

Штогоднік змяшчае шырокі спектр аналітычных артыкулаў, справаздач, даведачнай інфармацыі ад аўтараў, якія належаць да розных канфесій, арганізацый і прафесійных груп. Асноўная ўвага ў дадзеным нумары надаецца паўночнаафрыканскаму рэгіёну – Магрыбу, а таксама жыццю хрысціян у Егіпце, Эрытрэі, Нігерыі, Іраку, Індыі і Малайзіі.

Акрамя таго, штогоднік змяшчае шэраг дакументаў, якія ўяўляюць сабой этычны кодэкс місіянера. Гэтыя дакументы распрацавала у 2006 г. Сусветная Рада Цэркваў. Місіянерская дзейнасць тут апісваецца як фундаментальная характарыстыка Царквы. Мэта дакументаў – садзейнічаць унутрыкасцёльнай рэфлексіі аб бягучай практыцы місіянерства, пошуках новых шляхоў для сведчання аб веры.







All the contents on this site are copyrighted ©.