2011-11-14 12:41:51

Ватыкан: заклік да супрацоўніцтва манаскіх супольнасцяў і іерархіі


RealAudioMP3 Сакратар Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця арцыбіскуп Ёзэф Уільям Тобін заклікаў манаскія супольнасці да больш цеснага супрацоўніцтва з іерархіяй, асабліва з мясцовымі біскупамі. Мы павінны пераадолець “ілжывую апазіцыйнасць”, фундаментам якой з’яўляецца перакананне, што манаскія супольнасці належаць да “прароцкага Касцёла”, “прырода якога – выступаць супраць іерархіі”, сказаў арцыбіскуп у інтэрв’ю нядзельнай “L'Osservatore Romano”. Такім чынам, больш адзінства і цеснае супрацоўніцтва святароў і манахаў, неабходна для якаснай душпастырскай працы.

Касцёл не можа асіміліравацца з іншымі формамі сацыяльнага жыцця: ён не з’яўляецца ні “гандлёвай кампаніяй”, ні “парламентам з рознымі палітычнымі партыямі”, або “джунглямі, дзе перамагае толькі мацнейшы”, сказаў арцыбіскуп. На гэтым фоне проста неабходна цеснае і гарманічнае супрацоўніцтва дыяцэзіяльных святароў і законнікаў.

Некаторыя адрозненні, на думку сакратара Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, былі выкліканы тым, што, улічваючы недахоп святароў, законнікі ўсё часцей займаюцца парафіяльным душпастырствам. Гэтая праца прыносіць новыя пытанні ў дачыненні да харызматаў манаскіх супольнасцяў, але і душпастырскіх патрэбаў парафій.







All the contents on this site are copyrighted ©.