2011-11-14 13:33:27

Біскуп Лафіт: тэалогія цела можа дапамагчы зразумець чалавечую любоў


RealAudioMP3 Біскуп Жан Лафіт, сакратар Папскай рады па справах сям'і, выказаў заклапочанасць тым, што навучанне папы Яна Паўла II аб чалавечай сексуальнасці вызывае столькі рознагалоссяў. “Мы не павінны дапускаць так шмат спрэчак”, - сказаў іерарх “Амерыканскаму каталіцкаму агенцтву навін”.

Нядаўна біскуп Лафіт ужо выказваў сваю заклапочанасць тым, што некаторыя тэолагі занадта падкрэсліваюць сексуальны аспект шырока вядомай працы бл. Яна Паўла II “Тэалогія цела”. Папа развівае свае ідэі аб чалавечай сексуальнасці і любові ў серыі са 133 прамоў у перыяд з 1979 г. па 1984 г.

Біскуп Лафіт дадаў, што тэалогія цела, гэта штосьці вельмі сучаснае і яна можа дапамагчы шматлікім людзям больш глыбока разумець чалавечую любоў, сексуальнасць, чалавечае цела, быццё мужчынам і жанчынай. Ён лічыць, што трэба звяртаць увагу маладых людзей, асабліва падчас падрыхтоўкі да ўступлення ў шлюб, на бачанне чалавечай сексуальнасці, пры якой “адносіны паміж мужчынам і жанчынай успрымаюцца як вобраз чароўных адносін паміж боскімі асобамі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.