2011-11-14 15:13:20

Аўстрыя: расце колькасць мясцовых законнікаў


RealAudioMP3 У Аўстрыі ў апошнія гады стабільна расце колькасць членаў мужчынскіх манаскіх супольнасцяў. Паводле апошніх дадзеных Канферэнцыі вышэйшых настаяцеляў мужчынскіх кангрэгацый Аўстрыі, у цяперашні час у краіне пражывае 2213 законнікаў, сярод якіх – 1710 святароў. У 2005 г. іх налічвалася толькі 1953. Пры гэтым рост колькасці законнікаў адбываецца за кошт аўстрыйцаў, а не дзякуючы тым, хто прыязджае з-за мяжы. У Аўстрыі ў агульнай складанасці налічваецца 285 мужчынскіх кляштараў.

Найбуйнейшым каталіцкім ордэнам у краіне з'яўляюцца бэнэдыктынцы (каля 370), затым ідуць францішкане (каля 140). 3-е месца па колькасці займаюць вербісты (100 законнікаў).

Паводле афіцыйных дадзеных Апостальскай Сталіцы, ва ўсім свеце налічваецца каля 920 тыс. членаў манаскіх супольнасцяў. Большую частку з іх (каля 729 тыс.) складаюць законніцы. Колькасць законнікаў амаль у чатыры разы меншая – каля 135 тыс.







All the contents on this site are copyrighted ©.