2011-11-12 14:54:38

Пантыфік прыняў старшыню Рады Еўропы


RealAudioMP3 12 лістапада 2011 г. старшыня Рады Еўропы Герман Ван Ромпэй быў прыняты на аўдыенцыі Яго Святасцю папам Бэнэдыктам XVI. Затым адбылася сустрэча еўрапейскага палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, якога суправаджаў арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, Сакратар па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту.

Размовы, якія прайшлі ў сардэчнай абстаноўцы, дазволілі абмяняцца думкамі на тэму міжнароднай сітуацыі і ўкладу, які Каталіцкі Касцёл імкнецца ўносіць у дзейнасць Еўрапейскага Саюза. У ходзе дыялогу была пацверджана важнасць працы па абароне правоў чалавека і рэлігійнай свабоды.







All the contents on this site are copyrighted ©.