2011-11-11 10:00:53

Рэлігійныя лідэры Ізраіля падзякавалі Папе


RealAudioMP3 Лідэры рэлігійных супольнасцяў Святой Зямлі падзякавалі Бэнэдыкту XVI за сустрэчу, якая прайшла 10 лістапада ў Рыме. У сваім спецыяльным звароце іерархі пажадалі, каб дзейнасць Святога Айца спрыяла пашырэнню супакою ў свеце, а таксама выказалі свой намер дзейнічаць на карысць абароны святасці чалавечага жыцця, “асабліва калі яму пагражаюць у імя рэлігій, што з’яўляецца блюзнерствам”.

“З мэтай падтрымкі супакою і ўмацавання ўзаемнай павагі паміж рознымі рэлігійнымі супольнасцямі прысутнымі на Святой Зямлі мы маем абавязак выхоўваць нашых дзяцей, каб прадухіліць абразу пачуццяў ці веры іншых”, - адзначылі рэлігійныя лідэры Ізраіля.

Іерархі таксама выказалі намер спрыяць абароне святых месцаў і іх свабоднаму наведванню прадстаўнікамі розных веравызнанняў. Акрамя таго рэлігійныя лідэры адзначылі, што імкнуцца быць уважлівымі да найбольш слабых і сумесна працаваць на карысць пабудовы больш справядлівага і адкрытага грамадства








All the contents on this site are copyrighted ©.