2011-11-11 14:44:31

Рым: форум на заканчэнне святкавання 40-годдзя Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы


RealAudioMP3 22 лістапада, на заканчэнне святкавання 40-годдзя дзейнасці Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы, ў Рыме пройдзе сустрэча на тэму Еўропы і новай евангелізацыі. Арганізатарамі мерапрыемства, з’яўляюцца Рада еўрапейскіх епіскапатаў і Папская рада па новай евангелізацыі.

Працу форума адкрые кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Акрамя таго, з дакладамі выступяць арцыбіскуп Рыно Фізікелла, старшыня Папскай Рады па новай евангелізацыі і кардынал Пэтэр Эрдо, старшыня Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы. 23 лістапада ўдзельнікаў сустрэчы прыме на аўдыенцыі Святы Айцец.

Рада Канферэнцыі Біскупаў Еўропы, была заснавана ў 1971 г. “На працягу гэтых 40 гадоў яе дзейнасць была адказам на патрэбы біскупаў кантынента рэгулярна і свабодна сустракацца пасля супольнай прысутнасці на ІІ Ватыканскім саборы”, - расказаў кардынал Эрдо. Сёння Рада складаецца з 38 членаў: у яе склад уваходзіць 33 старшыні Канферэнцый Біскупаў еўрапейскіх краін і 5 біскупаў, якія не належаць да ніякага епіскапата, такія як Люксембурга, Манака, мараніцкага Кіпра, Кішынёва і Мукачава.








All the contents on this site are copyrighted ©.