2011-11-11 14:12:09

ЗША: большасць амерыканцаў прагаласуюць за веруючага прэзідэнта


RealAudioMP3 Амаль для 40% амерыканцаў пры выбарах прэзідэнта важна, каб кандыдат верыў у Бога, адзначаецца ў сённяшнім нумары выдання “L’Osservatore Romano”, якое цытуе на сваіх старонках вынікі апытання, праведзенага сацыялагічнай службай “Public Religion Research Institute”. Адзначаецца, што абсалютная большасць выбаршчыкаў чакае, каб кандыдат кіраваўся ў сваёй дзейнасці рэлігійнымі прынцыпамі, хаця яны не абавязкова павінны супадаць з прынцыпамі апытаных. 28% амерыканцаў лічаць важным, каб кандыдат кіраваўся рэлігійнымі прынцыпамі ў сваім прыватным жыцці і ў палітыцы.

Вынікі даследвання паказалі, што ў Амерыцы важным з’ўляецца так званае “мармонскае пытанне”, бо існуюць штаты, дзе вернікі-мармоны складаюць большасць, як напрыклад штат Юта. Уплыў мармонаў на палітыку ЗША застаецца даволі моцным, і ў выбарах прымаюць удзел 2 кандыдаты гэтата веравызнання.

Аналізуючы чаканні выбаршчыкаў, даследчыкі звяртаюць увагу на тое, што больш за палову апытаных не лічыць Амерыку краінай роўных магчымасцей. Выбаршчыкаў хвалюе, ў першую чаргу праблема беспрацоўя, сацыяльнай няроўнасці і існаванне нероўных магчымасцяў для развіцця сваіх здольнасцяў і дасягнення эканамічнага дабрабыту. 60% амерыканцаў жадаюць, каб размеркаванне дабротаў адбывалася больш справядліва.








All the contents on this site are copyrighted ©.