2011-11-11 12:51:55

Бэнэдыкт ХVI прызначыў новага біскупа Ломжынскай дыяцэзіі ў Польшчы


RealAudioMP3 11 лістапада Святы Айцец прыняў адстаўку біскупа Станіслава Стэфанка з пасады кіраўніка Ломжынскай дыяцэзіі згодна з канонам 401 § 1 Кодэкса кананічнага права. Новым біскупам Ломжынскім Папа прызначыў кс. прэлата Януша Стэпноўскага, да гэтага часу кіраўніка аддзела ў Кангрэгацыі па справах Біскупаў.

Новы біскуп Ломжынскай дыяцэзіі нарадзіўся 11 ліпеня 1958 г. Атрымаў святарскае пасвячэнне у 1985 г. Затым вучыўся ва універсітэце Памплоны у Іспаніі. З 1989 г. пачаў сваё служэнне ў Апосталськай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.