2011-11-10 14:38:40

Украіна: тры новыя мітраполіі грэка-каталіцкай Царквы


RealAudioMP3 Вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук рассказаў, што на Украіне будуць створаны тры новыя грэка-каталіцкія мітраполіі: Львоўская, Івана-Франкоўская і Тэрнопальская. Іерарх адзначыў, што гэта важны крок у імкненні да стварэння Патрыярхата грэка-каталіцкай Царквы на Украіне.

“Сёння на Украіне існуе адзіная мітраполія – Кіева-Галіцкая. Гэтая структура адлюстроўвае сітуацыю нашай Царквы з часоў Кіеўскай Русі, якая склалася больш за тысячу гадоў таму”, – сказаў іерарх. Паводле Вярхоўнага Арцыбіскупа Грэка-каталіцкая Царква з тых часоў павялічылася і ў цяперашняй сітуацыі мае патрэбу ў развіцці.

“Каб гарантаваць лепшую душпастырскую апеку нашым вернікам, паводле рашэння Сінода Біскупаў Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы і з благаслаўлення Апостальскай Сталіцы, мы вырашылі стварыць тры новыя Мітраполіі”, - сказаў арцыбіскуп Шаўчук. Іерарх паведаміў, што Львоўскім Мітрапалітам прызначаны арцыбіскуп Ігар Вазняк; Івана-Франкоўскім біскуп Уладзімір Вітышын, а Мітрапалітам Тэрнопальскім стаў біскуп Васіль Семянюк.








All the contents on this site are copyrighted ©.