2011-11-10 13:19:20

Украіна: біскупы заклапочаны маральнасцю грамадства


RealAudioMP3 Усеўкраінская Рада Цэркваў і рэлійных арганізацый выразіла глыбокую заклапочанасць станам маральнасці ў краіне. У спецыяльнай звароце, які прачытаў у парламенце біскуп Трафімяк, Рада заклікае ўсіх грамадзян да сумеснага пошуку правільных шляхоў у пераадоленні цяперашняга крызіса ў гэтай сферы. “Свабода чалавека павінна застацца ў згодзе са свабодаю іншых і дабром усяго грамадства. Таму ўзнікае неабходнасць у прыняцці такіх заканадаўчых актаў, якія спрыялі б адпаведнаму узроўню грамадскай маральнасці”, - адзначаюць аўтары дакумента.

Рада Цэркваў не згодная з меркаваннямі, што “маральнасць гэта прыватная справа, а заканадаўчыя спробы рэгуляваць яе з’яўляюцца абмежаваннем свабоды слова, праявай цэнзуры і крывадушнасці”. Рэлігійныя кіраўнікі звяртаюць увагу на тое, што пашыранне амаральнасці, геданізма і эгаізма ў грамадстве негатыўна уплывае як на асобных людзей так і на ўсё грамадства.

Іерархі падкрэсліваюць, што нецэнзурныя выказванні ў СМІ, распаўсюджванне парнаграфіі, “свабодныя саюзы”, знявага рэлігійных сімвалаў - усё гэта спрыяе пачуццю, што няма розніцы паміж дабром і злом, паміж законам і беззаконнем. “Чалавек з такім перакананнем, не зможа стварыць здаровую сям’ю, годна выхоўваць дзяцей і быць актыўным членам грамадства”, - адзначаецца ў звароце. Таму Касцёл адкрыты на дыялог з усімі сіламі, якія зацікаўленыя ў маральным аздараўленнем грамадства. “Сумеснымі намаганнямі мы зможам супрацьстаяць дэмаралізацыі нашага грамадства і абараніць яго ад самазнішчэння”, - адзначаюць украінскія іерархі.








All the contents on this site are copyrighted ©.