2011-11-10 12:56:49

Партугалія: біскупы супраць дыктатуры капітала


RealAudioMP3 Біскупы Партугаліі, падчас пленарнай асамблеі епіскапата, якая прайшла ў Фаціме, выпрацавалі пастырскі ліст пад назвай “Надзея ў час крызісу”, аб непрыняцці дыктатуры капітала.

“Ва ўмовах, калі нейкія нябачныя людзі навязваюць фінансава-эканамічную дыктатуру, палітычныя сілы не маюць свабоды выбару”, - адзначаецца ў пасланні. Падкрэсліваецца, што ў такой сітуацыі найбольш пакутуюць слабыя і безабаронныя. Біскупы звяртаюць увагу на тое, што ў свеце “адначасова існуюць месцы фінансавага раю, і месцы пекла беднасці і несправядлівасці”.

Партугальскія іерархі выказалі сваю гатоўнасць супрацоўнічаць з новым урадам для аднаўлення эканомікі краіны. Акрамя таго біскупы падцвердзілі свой намер працягваць канкрэтна праяўляць сваю салідарнасць з патрабуючымі грамадзянамі, дапамагаючы ім праз дзейнасць спецыяльных касцёльных устаноў.

Генеральны сакратар Канферэнцыі Біскупаў Партугаліі кс.прэлат Мануэль Морухао расказаў, што падчас пасяджэння епіскапата былі абраны новыя старшыні біскупскіх камісій, а таксама прызначаны 2 дэлегаты на Сінод Біскупаў аб новай евангелізацыі, які пройдзе ў Рыме ў кастрычніку 2012 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.