2011-11-10 12:41:11

Папа прыняў на аўдыенцыі членаў Рады лідэраў рэлігійных супольнасцяў Ізраіля


RealAudioMP3 10 лістапада Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі членаў Рады лідэраў рэлігійных супольнасцяў Ізраіля, аб’ядання, якое прадстаўляе інтарэсы ўсіх рэлігійных супольнасцяў прысутных у Святой Зямлі. У сваёй прамове Папа заклікаў членаў Рады спрыяць стварэнню атмасферы даверу і дыялога паміж прадстаўнікамі і кіраўнікамі ўсіх традыцыйных рэлігій на гэтай тэрыторыі.

Святы Айцец нагадаў, што сёння існуе два віда насілля: першы – гэта насілле ў імя Бога, а другі –насілле, якое з’яўляецца наступствам адмаўлення існавання Бога. “У гэтай сітуацыі мы, як рэлігійныя лідэры, пакліканы сцвярджаць, што Бог заўсёды з’яўляецца сілай міра”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI заклікаў выхоўваць у верніках глыбокае ўзаемнае разуменне, адкрытасць на супрацоўніцтва з людзьмі іншых традыцый. “Усе мы пакліканы спрыяць справялівасці і годнасці, каб абагаціць гэты свет і надаць яму па-сапраўднаму чалавечае вымярэнне. Справядлівасць, праўда, любоў і свабода, з’яўляюцца ўмовамі трывалага і бяспечнага міра ва ўсім свеце”, - адзначыў Святы Айцец.

Пантыфік нагадаў, што падчас свайго візіта ў Святую Зямлю у маі 2009 г. ён маліўся аб міры на гэтай тэрыторыі. Ён запэўніў, што працягвае заўсёды памятаць аб гэтай інтэнцыі і заклікаў прадстаўнікоў рады рэлігійных лідэраў, таксама спрыяць гэтай важнай і тэрміновай патрэбе.








All the contents on this site are copyrighted ©.