2011-11-10 14:01:55

Бэнэдыкт ХVI прызначыў новых членаў Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы


RealAudioMP3 10 лістапада Бэнэдыкт ХVI прызначыў членамі службы Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы кардынала Аціліё Нікору, старшыню Упраўлення фінансавай інфармацыі Ватыкана і кардынала Валесіо дэ Паоліс, былога кіраўніка Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы.

Адміністрацыю маёмасці Апостальскай Сталіцы стварыў Павел VI 15 жніўня 1967 г. апостальскай канстытуцыяй “Regimini Ecclesiae Universae”. Адміністрацыя нясе адказнасць за кіраванне маёмасцю Святога Пасада і фондамі, якія неабходныя для дзейнасці Рымскай Курыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.