2011-11-09 14:58:35

Індыя: больш за 1000 выпадкаў дыскрымінацыі хрысціян у 2010 г.


RealAudioMP3 “На працягу 2010 г. у Індыі было зарэгістравана больш за 1000 выпадкаў дыскрымінацыі ў дачыненні да хрысціян”, - паведамляе інфармацыйнае агенцтва “Fides”. 8 лістапада Індыйская рада хрысціян арганізавала сустрэчу, падчас якой было сказана, што індуіскія фундаменталісты вельмі актыўна заклікаюць да рэлігійнай нянавісці і нападаў на рэлігійныя меншасці.

Нагадваецца аб шматлікіх актах вандалізма ўчыненых у дачыненні да хрысціянскіх святынь у розных штатах Індыі. Прадстаўнікі Рады хрысціян звяртаюцца да ўладаў краіны, з заклікам “прыняць прававыя меры ў дачыненні да вінаватых у гэтых актах”. Прыняцце законапраекта накіраванага на забарону дыскрымінацый на рэлігійнай глебе падтрымліваюць Каталіцкі Касцёл і іншыя рэлігійныя меншасці ў Індыі.

Адзначаецца, што пашырэнню нецярпімасці спрыяюць экстрэмісцкія індуіскія арганізацыі, якія абвінавачваюць хрысціян у празэлітызме. “Індуісцкія экстрэмісты часта плацяць бедным жыхарам краіны, за правядзенне актаў вандалізма ў дачыненні да хрысціянскіх рэлігійных аб’ектаў”, - адзначае агенцтва “Fides”.








All the contents on this site are copyrighted ©.