2011-11-09 13:51:50

Францыя: біскупы звярнуліся да хрысціян Блізкага Усходу


RealAudioMP3 На заканчэнне пленарнай сесіі Канферэнцыі Біскупаў Францыі, якая праходзіла 4-9 лістапада ў Лурдзе, іерархі скіравалі спецыяльнае пасланне да хрысціян Блізкага Усходу, звяртаючы ўвагу на тое, што ў іх краінах цяпер адбываюцца значныя палітычныя і сацыяльныя перамены.

Біскупы нагадалі аб шматлікіх сведчаннях хрысціянскага жыцця жыхароў рэгіёна, аб прыгожай і старажытнай гісторыі хрысціянства у месцах дзе прабываў сам Хрыстус, а таксама ў суседніх краінах.

“Ваша сведчанне кранае і падтрымлівае нашыя хрысціянскія супольнасці: мы жадаем таго, каб наша братэрства і падтрымка дасягнула вашых супольнасцяў, бо мы маем патрэбу адны ў другіх”, - адзначаюць французскія біскупы. Іерархі спадзяюцца, што вернікі ўсіх веравызнанняў на Блізкім Усходзе змогуць жыць разам і рабіць уклад для дабра і бяспекі ўсіх жыхароў. На заканчэнне паслання біскупы нагадваюць аб адказнасць рэлігій ў спрыянні дыялогу і міру, “адказнасці, якая была падцверджана падчас міжрэлігійнай сустрэчы у Асізі, 27 кастрычніка 2011 г.”.








All the contents on this site are copyrighted ©.