2011-11-09 14:22:24

Турцыя: былы хрысціянскі храм стане мячэццю


RealAudioMP3 “Базыліка св. Сафіі ў турэцкім Ізніку, былой Нікеі, дзе ў 787 г. прайшоў ІІ Нікейскі Сабор, можа быць перабудавана ў мячэць”, - паведамляе аўстрыйскае інфармацыйнае агенцтва “Kathpress”

Рашэнне турэцкіх уладаў аб размяшчэнні мячэці ў старажытнай хрысціянскай базыліцы выклікала вялікія спрэчкі. Гісторык мастацтва Сэльчук Мулаян звяртае ўвагу на тое, што гэты будынак мае вялікае значэнне для хрысціян і папярэджвае, што такое рашэнне выклікае пратэсты паслядоўнікаў Хрыста ва ўсім свеце.

У святыні, якая была пабудавана у часы імператара Юстыніяна І у VI ст., праходзіў Сабор, падчас якога вяліся дыскусіі аб руху іканаборцаў. У 1920-х гадах храм быў разбураны і толькі ў 2007 г. адбудаваны нанава. Святыня, у якой пасля рэстаўрацыі размясціўся музей стала аб’ектам пілігрымак хрысціян з усяго свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.